З вышыні палёту квадракоптара
Гэты здымак зроблены недалёка ад Глуска, над нівай ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, у адзін са жнівеньскіх дзён гэтага года. Яго даслаў у рэдакцыю наш чытач-фотааматар. З вышыні палёту квадракоптара, на якім была замацавана фотакамера, жніво бачыцца рамантычным, нават хочацца пісаць вершы. А яшчэ такая карціна дае пакой і ўпэўненасць, і глядзець на яе хочацца доўга-доўга…