Темы

За любімую Беларусь!

Рэспубліканская патрыятычная акцыя “За любімую Беларусь” стартавала на Глушчыне 20 студзеня, арганізатарам выступіў раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Гэта маладзёжная акцыя — адна з самых працяглых: увесь год у раёне будуць праходзіць мерапрыемствы, прысвечаныя знакавым падзеям у жыцці краіны і святам. Круглыя сталы, флэшмобы, семінары, творчыя конкурсы, дыялогі пакаленняў — у іх аснову закладзены ідэі патрыятызму, дабра і любові да роднага краю.

Як паведаміла першы сакратар райкама БРСМ Юлія Стаўская, у межах акцыі “За любімую Беларусь” ужо праведзены шэраг мерапрыемстваў. Гэта адкрытыя дыялогі, прысвечаныя выбарам дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, агітацыйныя пікеты, падчас якіх усе жадаючыя маглі напісаць свае пажаданні дэпутацкаму корпусу. Таксама, ахвотна далучыўшыся да праекта “Валянцінка майму куміру”, свае пажаданні вядомым беларускім артыстам, спартсменам, музыкантам, палітыкам напярэдадні Дня закаханых выказалі члены пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” устаноў адукацыі раёна, раённай бальніцы, ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Каля дзясятка арыгінальных валянцінак былі прызначаны біятланістцы Дар’і Домрачавай, спеваку Аляксандру Саладуху, кампазітару Валерыю Іванову, дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандру Баг-дановічу, самыя цікавыя з іх перададзены адрасатам праз Цэнтральны камітэт БРСМ. Дарэчы, добрыя словы і пажаданні былі адрасаваны не толькі “зоркам”: у Дзень закаханых, 14 лютага, актывісты БРСМ сумесна з валанцёрамі і старшынёй раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Таццянай Паплаўскай на вуліцах пасёлка віншавалі са святам і дарылі глушчанам ва-лянцінкі — стылізаваныя чырвона-зялёныя сэрцайкі з надпісам “За любімую Беларусь”. “Кожны ўдзельнік акцыі мог прызнацца ў пачуццях да роднага краю, сям’і, сяброў, — адзначыла Юлія Стаўская. — Мерапрыемствы акцыі, закліканай рабіць добрыя справы для любімай Беларусі, у сакавіку былі прысвечаны Дню Канстытуцыі краіны, у маі будуць прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга, а ў ліпені — Дню Незалежнасці”.

Ганна АЎТУХОВА

Последние новости

Общество

В Глусском районе с начала 2026 года произошло 13 пожаров

21 июня 2026
Читать новость
Общество

«Незабытая история». Винтажная тарелка из Погоста

21 июня 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Медицина — больше чем профессия. Фельдшер отделения скорой медпомощи Глусской ЦРБ Жанна Непочелович

21 июня 2026
Читать новость
Власть

С Днем медицинских работников!Поздравление от руководства района

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. Смутны час глускай гісторыі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

День молодежи и студенчества отмечается в Беларуси в последнее воскресенье июня

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем