Темы

За ратны подзвіг і працоўны

За ратны подзвіг і працоўны

Святочную атмасферу Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь не сапсавала нават хмарнае неба, якое было над Глускам і, як сцвярджаюць сіноптыкі, над усёй тэрыторыяй краіны 3 ліпеня. Не сапсавала, мабыць, таму, што, святкуючы Дзень вызвалення, мы думаем не столькі пра сябе і свой уласны камфорт, колькі ўзгадваем тых, хто 74 гады назад прынёс нам гэтае вызваленне, хто ваяваў і цяжка працаваў, каб нам сёння мірна і добра жылося. Таму галоўным эмацыянальным пасылам, з якім глушчане прыйшлі на святочны мітынг, былі не скаргі на надвор’е, а ўдзячнасць пакаленню салдат-абаронцаў, што ў змаганні з жорсткім ворагам адстаялі свабоду і незалежнасць роднай зямлі.

Урачыстасць, прысвечаная Дню Рэспублікі, традыцыйна адбылася на Алеі Славы. І гэта сімвалічна, зазначыў у сваім выступленні на мітынгу старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха, менавіта тут разам увекавечаны імёны Героеў Вялікай Айчыннай вайны і Героеў працы: двойчы Героя Савецкага Саюза Шутава Сцяпана Фёдаравіча, Героеў Савецкага Саюза Рыбака Ульяна Аляксандравіча і Калінкоўскага Сцяпана Антонавіча, Героеў Сацыялістычнай Працы Барысіка Васіля Іванавіча, Шаплыкі Аляксандры Аляксандраўны і Рудніцкай Надзеі Кірылаўны. Іх памяць і памяць усіх загінуўшых салдат-вызваліцеляў глушчане ўшанавалі хвілінай маўчання.

Калі мы гаворым, што подзвіг героеў не забыты, гэта не пустыя словы. Наш зямляк, ураджэнец вёскі Кляшчоўка, яфрэйтар Ладонька Рыгор Карпавіч вылучыўся сваімі мужнасцю і адвагай у красавіку 1945 года падчас прарыву абароны праціўніка на заходнім беразе ракі Одэр, у баях за гарады Бернау і Генісдорф. За баявыя заслугі быў прадстаўлены да ўзнагароджання ордэнам Чырвонай Зоркі. І толькі цяпер, праз 73 гады, узнагарода была ўручана. Яе атрымала дачка салдата і ветэрана — Марыя Рыгораўна Трыфанава.

Сваё жыццё людзі робяць сабе самі — калі працуюць, памнажаючы багацці роднай зямлі, калі берагуць і захоўваюць спадчыну, прадаўжаючы лепшыя традыцыі мінулых пакаленняў. На Глушчыне нарадзілася і жыве нямала людзей, што зрабілі сваю маленькую радзіму вядомай далёка за яе межамі. І яна ўдзячна ім за іх працу, за іх талент і дасягненні. Званне ганаровага грамадзяніна Глускага раёна было прысвоена чэмпіёну і трохразоваму прызёру Паралімпійскіх гульняў у Пхенчхане, заслужанаму майстру спорту Рэспублікі Беларусь, майстру спорту міжнароднага класа Юрыю Голубу і журналісту і пісьменніку, ініцыятару ўзвядзення помніка ахвярам Халакоста на Мыслачанскай гары Навуму Сандамірскаму.

Дзень Рэспублікі — гэта напамін пра тое, што ўсе мы адзіны народ з адзіным лёсам. Гонар за сваю краіну павінен выражацца не толькі гонарам за перамогі, здабытыя продкамі, — як падзяка, як памяць пра іх на Алеі Славы былі ўскладзены кветкі — гонар мы павінны мець і адчуваць яшчэ і за тое, чаго дабіваемся самі сваёй штодзённай працай. Гэта і будзе сапраўдным патрыятызмам, зусім не гучным і, магчыма, не вельмі прыкметным, але важным і патрэбным нам самім і краіне, дзе мы жывём.

А што патрэбна было глушчанам пасля ўрачыстай імпрэзы? Святочны настрой! І яго з поспехам забяспечылі работнікі культуры і самадзейныя артысты падчас канцэрта, які праходзіў у кінатэатры “Арыён” (пад дах выступленне было перанесена з-за няўстойлівага надвор’я). І няхай гледачоў сабралася не поўная зала, але тыя, хто прыйшоў, засталіся задаволеныя ўсім пачутым і пабачаным, яны самі так казалі пасля заканчэння канцэрта. Спадабалася ім і выстава вырабаў ад Цэнтра творчасці Глуска, Заеліцкага дома рамёстваў, Веснаўскага дома-інтэрната, аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На вуліцы шмат хто падыходзіў да палатак мясцовага райпо з рознымі прысмакамі і бяспройгрышнай латарэяй, людзі таксама не міналі палаткі, дзе бытавікі прадавалі сваю прадукцыю, а лясгас гандляваў мёдам. Як заўсёды, сабралася гледачоў на паказальныя выступленні юных таэквандзістаў, яны праходзілі прама ў парку. Там жа, у парку, стартаваў велаквест, для дзяцей працавалі традыцыйныя і добра знаёмыя атракцыёны (батут, надзіманы замак, машынкі, цір). Нямала ахвотных сабрала адносна новая, але ўжо папулярная гульня лазертаг, або лазерныя баі: аўтаматы там выглядаюць, як сапраўдныя, толькі страляюць праменьчыкамі, якія ўлоўліваюцца спецыяльнымі датчыкамі, замацаванымі на галаве. Што тут скажаш, хлопчыкі любяць гуляць у вайну. Таму што яны хлопчыкі і таму што гэта гульня.

Паўтаруся яшчэ раз: хмарнасць не перашкодзіла святкаванню: кожны шукаў і знаходзіў для сябе штосьці цікавае, тое, што адпавядала яго інтарэсам і настрою. А напрыканцы дня глушчане сабраліся каля раённага Дома культуры, каб у дзень галоўнага дзяржаўнага свята нашай краіны разам з усёй краінай праспяваць дзяржаўны гімн і яшчэ раз засведчыць перад усімі, што мы мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ і Ірыны ГРАМЫКІ

Больш здымкаў глядзіце тут і ў разделе “Фотагалерэя. 2018 год”

Последние новости

Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченку

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024
Актуально

Вольфович. Концепция национальной безопасности

30 апреля 2024
Власть

Нам нужен мир. Второй день заседания VII ВНС

30 апреля 2024
Актуально

Вступительная кампания-2024: сроки приема документов, проведения испытаний и зачисления в вузы

30 апреля 2024
Актуально

Председатель ФПБ – о делегатах ВНС, Годе качества и повышении статуса профсоюзов

30 апреля 2024
Общество

В Глуске прошло координационное совещание по борьбе с преступностью и  коррупцией

29 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024