Темы

Запрашае Мсціслаў. Праграма абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016»

24 верасня, г. Мсціслаў

8:30 — урачыстая сустрэча афіцыйных дэлегацый фестывалю-кірмашу,

9:00—10:00 — асвячэнне Свята-Троіцкай царквы і святочнае богаслужэнне ў Кармеліцкім касцёле Узнясення Прасвятой Дзевы Марыі,

10:00—10:40 — урачыстае адкрыццё свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст — 2016». «Часы і эпохі» — шэсце і прадстаўленне рыцарскіх клубаў,  выступленне музычнага гурта «Літы талер» (плошча Пятра Мсціслаўца),

11:00 — пастраенне дэлегацый перадавікоў — удзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу (вул. Савецкая, уздоўж гарадскога парку),

11:00—11:50 — цырымонія ўскладання кветак на Алеі славы, пасадка дрэў дэлегацыямі раёнаў Магілёўскай вобласці  (парк Міру),

11:50 — парад афіцыйных дэлегацый перадавікоў (вул. Савецкая — плошча Пятра Мсціслаўца),

12:00—15:00 — абласны конкурс сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла — 2016” (вул. Савецкая, 16).

Галоўная сцэнічная пляцоўка, плошча Пятра Мсціслаўца

12:00—12:15 — урачыстае адкрыццё абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016”,

12:15—14:00 — цырымонія ўшанавання пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу; святочны канцэрт,

14:30—15:30 — святочны канцэрт заслужанага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Неруш”,

16:00—17:00 — святочны канцэрт Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”,

19:00—21:45 — святочны вячэрні канцэрт “Майстры мастацтваў Беларусі і Расіі — працаўнікам вёскі Магілёўшчыны” з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М. Фінберга, расійскага спевака Аляксея Гомана, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Вікторыі Алешкі, заслужанага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Неруш”, групы “Джаз сити бэнд”, Ганны Трубяцкой, заслужаных аматарскіх калектываў Рэспублікі Беларусь,

22:00 — святочнае лазернае шоу (плошча Пятра Мсціслаўца).

 9:30 — 22:00  — работа фестывальных пляцовак:

— “Плошча дасягненняў аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны” — выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, аўтамабіляў маркі “ГАЗ” (вул. Савецкая),

— святочная пляцоўка “Вуліца Каравайная” — “Скарбніца поспехаў герояў ураджаю” (вул. Варашылава),

— святочная пляцоўка “Плошча народных талентаў” — гандлёва-выставачная экспазіцыя сувенірнай прадукцыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вобласці (вул. Каліні-на,  вул. Пірагоўская),

— выстава-вернісаж “Вулі-ца сустрэчы пакаленняў” вядучых мастакоў Магілёўшчыны і юных мастакоў Мсціслаўшчыны (пешаходная вуліца па вул. Пірагоўскай),

— святочная гульнявая тэматычная экспазіцыя “Вёсачка гульняў і забаў” (перакрыжаванне вул. Калі-ніна і Пірагоўскай),

— святочная тэматычная экспазіцыя “Спадчына і сучаснасць града Мсціслава” — прэзентацыйная пляцоўка Мсціслаўскага раёна (вул. Савецкая),

— святочная выставачная пляцоўка “Вернісаж маладосці і творчасці” — выставачна-гандлёвая экспазіцыя прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, устаноў сацыяльнай аховы Магілёўскай вобласці; прэзентацыя маладзёжных тэматычных праграм, праектаў ГА “БРСМ” (вул. Камсамольская),

— дзіцяча-маладзёжнае свята “Горад васільковай будучыні” (пляцоўка каля Цэнтра дзіцячай творчасці),

— прэзентацыйная пляцоўка Мсціслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (пляцоўка каля «Пажарнай каланчы”, вул. Камсамольская, д. 6).

Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст» (Замкавая гара)

14:30—17:00 — масавыя бітвы. Турнір дзясятак. Турнір лучнікаў. Выступленне музычнага гурта “Літы талер”,

17:00—19:30 — коннае прадстаўленне “Пад Харугвамі Вялікага Княства” конна-гістарычнага клуба “Залатая шпора”. Масавыя бітвы: бугурт “Захват знамени”, тэатралізаваны штурм замка. Выступленне і майстар-клас па сярэднявечных танцах харэаграфічнага калектыву ”Яварына”,

20:00—21:30 — рыца-рскія конныя забавы конна-гістарычнага клуба “Залатая шпора”. Канцэрт гурта “NEVRIDA”,

22:30—02:00 — шоу агню. Канцэрт фольк-гурта “Irdorath”, гурта “FRAM”.  Дыскатэка ў стылі Сярэднявечча.

Последние новости

АПК

Глусский район принимал каравай из зерна нового урожая

19 августа 2026
Читать новость
АПК

В Глусском районе чествовали передовиков жатвы

19 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Программа фестиваля семейного творчества «Сузор’е талентаў» 22 августа в Глуске

19 августа 2026
Читать новость
Общество

Сотрудники Глусского отделение Департамента охраны МВД достойно представили наш район на ежегодном областном конкурсе профмастерства

18 августа 2026
Читать новость
Общество

Глусская районная организация Красного Креста принимает активное участие в благотворительной кампании «Соберем детей в школу»

18 августа 2026
Читать новость
Общество

Под пристальным вниманием — перевозки учащихся к учреждениям образования

18 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем