Темы

Зроблена нямала

Зроблена нямала

Месячнік па добраўпарадкаванні прайшоў у Глускім раёне, як і па ўсёй Магілёўскай вобласці, з 20 жніўня па 20 верасня. У ім прынялі ўдзел арганізацыі і прадпрыемствы ўсіх форм уласнасці. Акрамя таго, што была арганізавана і праводзілася ўборка вытворчых і замацаваных, у тым ліку прылягаючых, тэрыторый, прадпрыемствы і ўстановы раёна накіроўвалі сваіх работнікаў для аказання дапамогі сяльчанам на малочнатаварных фермах. Зборныя брыгады з Глуска абкошвалі тэрыторыі, рамантавалі старыя і будавалі новыя агароджы і кашары, наводзілі парадак у бытавых памяшканнях, бялілі клеткі для цялят, выконвалі іншыя патрэбныя работы, каб на фермах і вакол іх быў парадак.

Як паведамілі рэдакцыі ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, у Глуску штотыднёва праводзяцца санітарныя дні, падчас якіх работнікі арганізацый і ўстаноў падмятаюць і прыбіраюць смецце на замацаваных тэрыторыях і вуліцах.

З нагоды месячніка па добраўпарадкаванні актывізавалася работа ў сельсаветах раёна. Напрыклад, апошнімі днямі ў Гарадку і Сіманавічах рамантавалі і фарбавалі платы і ўбіралі пляцоўкі для часовага складзіравання смецця, у Калацічах і Жалвінцы знесена некалькі безгаспадарных дамоў, у Касарычах звалілі і ўбралі два аварыйныя дрэвы, у Балашэвічах дэманціравалі старую агароджу на грамадзянскіх могілках. А яшчэ паўсюль пастаянна абкошваюць расліннасць, падтрымліваюць парадак на тэрыторыях помнікаў, пры патрэбе  рамантуюць і фарбуюць агароджы ў грамадскіх месцах і да гэтага ж, да падтрымання чысціні і парадку, заклікаюць насельніцтва. Зрэшты, усё пералічанае — далёка не поўны спіс таго, што было зроблена ў Глускім раёне (у сельсаветах і ў самім раённым цэнтры) у рамках месячніка па добраўпарадкаванні. Яго вынікі будуць падведзены падчас пасяджэння раённага штаба па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Общество

Сажали рябины, рисовали натюрморт, общались и слушали песни: как в Глуске прошел праздник в День матери

17 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Могилёвщина лидирует по раскрываемости киберхищений: противодействие IT-преступности обсудили на брифинге УВД

16 октября 2026
Читать новость
Происшествия

«Тихий убийца»: трагедия в Могилёвском районе

16 октября 2026
Читать новость
Общество

 В отделении социальной реабилитации, абилитации инвалидов и поддержки активного долголетия в условиях дневного пребывания Глусского РЦСОН прошел праздник в День матери

16 октября 2026
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС, энергогазинспекция и сельисполкомы проводят профилактические рейды

16 октября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко ставит задачу по развитию в Беларуси народного ополчения

16 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем