Темы

Ад Бабруйскай акругі да Магілёўскай вобласці

Ад Бабруйскай акругі да Магілёўскай вобласці

У ліпені гэтага года ў Глускага раёна значная юбілейная дата — спаўняецца 100 гадоў з дня яго ўтварэння. Гэта вялікая па мясцовых мерках гістарычная падзея адбылася 17 ліпеня 1924 года. На працягу юбілейнага года на старонках “Радзімы” мы будзем расказваць пра гісторыю стварэння нашага раёна, пра значныя падзеі, якія адбыліся за цэлае стагоддзе, пра людзей, што праслаўлялі нашу малую радзіму. А пачынаем з важных гістарычных лічбаў і фактаў.

У сакавіку 1924 года на Надзвычайным Усебеларускім з’ездзе Саветаў прынята пастанова аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Беларусі на акругі, раёны і сельсаветы. У адпаведнасці з гэтай пастановай было створана 10 акруг, у тым ліку Бабруйская. У сваю чаргу ў яе ўвайшло 13 раёнаў, адзін з якіх — Глускі. Дарэчы, ва Усебеларускім з’ездзе 1924 года прымаў удзел і жыхар нашага раёна Сава Дзям’янавіч Яльчык.

У 1924 годзе наш раён быў падзелены аж на 19 сельсаветаў: Азямлянскі, Бярозаўскі, Гарадоцкі, Гацкі, Германа-Слабадскі, Глускі 1-ы, Глускі 2-і, Дакольскі, Жалвінецкі, Загальскі, Карпілаўскі, Каткаўскі, Клятнянскі, Ляскавіцкі, Макавіцкі, Парэцкі, Сіманавіцкі, Слаўкавіцкі, Чыкілёўскі. Вось якую вялікую тэрыторыю ахопліваў наш раён.  Акрамя таго, у 1926 годзе ў межах Глускага раёна былі створаны Перакальскі нацыянальны латышскі і Хваставіцкі сельсаветы.

І сельсаветы на той час былі немалыя. Да прыкладу, у 1924 годзе  ў Карпілаўскі ўваходзіла 56 вёсак, у Макавіцкі — 36, у Загальскі — 33. 

Увогуле, у Глускім раёне налічвалася 419 населеных пунктаў, дзе было 9612 гаспадарак. У раёне пражывала 57 378 жыхароў, у тым ліку ў Глуску 4600 чалавек.

Межы Глускага раёна неаднаразова мяняліся. Так, 12 лютага 1935 года Германа-Слабадскі сельсавет адышоў Капаткевіцкаму раёну, 5 ліпеня 1936 года Загальскі сельсавет перайшоў да Любанскага раёна, а 28 чэрвеня 1939 года яшчэ шэсць сельсаветаў былі перададзены ў склад новаўтворанага Акцябрскага раёна.

Прыналежнасць Глускага раёна да пэўнай акругі (пазней вобласці) час ад часу мянялася, як і межы самога раёна. Так, з 1924 па 1930 год раён быў у складзе Бабруйскай акругі, у 1930—1938 гадах — у прамым рэспубліканскім падпарадкаванні, з 15 студзеня 1938 года — у складзе Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай. Пасля таго як у 1954 годзе Бабруйскую вобласць ліквідавалі, Глускі раён адышоў да Мінскай вобласці, але ўжо ў 1960-м яго перадалі ў склад Магілёўскай.

Быў перыяд, што наш раён на некаторы час зусім знікаў: з 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года яго тэрыторыя знаходзілася ў складзе Бабруйскага раёна. І вось з сярэдзіны 1966 года і па цяперашні час Глускі раён ізноў жыве.

А. ПЯТРОВА

Последние новости

Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024