Темы

Кожная пятнiца — роднае, сваё. Беларуская страва з яўрэйскай гісторыяй

Кожная пятнiца — роднае, сваё. Беларуская страва з яўрэйскай гісторыяй

Сёння прыгатуем кугель — беларускую страву з яўрэйскай гісторыяй. Можа быць і такое, што кугель даўно прапісаўся на вашай кухні, толькі называеце вы яго інакш. Кугель — гэта нешта сярэдняе паміж пудынгам і запяканкай, само слова значыць “круглы”, назва паходзіць ад формы, а напаўненне можа быць самым розным. Існуюць варыянты кугелю  з мясам, з крупамі, з локшынай, з гароднінай, салёныя і салодкія. Мы прапануем два рэцэпты, акурат для лета.

Варыянт першы, бульбяны

Нам спатрэбяцца: на 1 кг бульбы — 1 цыбуліна, зубок часнаку, 3 яйкі, соль і чорны перац на ваш смак, 2 ст. л. алею.

Бульбу натаркуйце на буйной тарцы, цыбулю — на дробнай, добра адцісніце лішнюю вільгаць, дадайце здробнены часнок, яйкі, соль, перац, перамяшайце. Форму для запякання змажце алеем, перакладзіце туды бульбяную масу і зверху таксама крыху пырсніце алею. Запякайце пры 180 градусах прыкладна гадзіну, да залацістай скарыначкі.

Варыянт другі, кабачковы

Вам яшчэ ніхто ў гэтым сезоне не прапанаваў кабачкоў? Усё наперадзе, кабачкі — такая гародніна, што расце пры любым надвор’і. Дык вось рэцэпт кугелю з кабачкамі.

Спатрэбяцца: малады кабачок, 2 бульбіны, 2 морквіны, 3 ст. лыжкі мукі, 3 зубкі часнаку, 3 яйкі, кроп, соль, куркума. Дарэчы, куркума была вядома на тэрыторыі Беларусі ўжо ў Сярэднявеччы, так што ў гэтым рэцэпце яна цалкам апраўдана.

Натрыце ўсю гародніну на буйной тарцы, добра адцісніце вільгаць, дабаўце дробна парэзаныя часнок і кроп,  соль, куркуму, яйкі, муку і перамяшайце. Перакладзіце ў змазаную алеем форму і запякайце ў духоўцы ўсё пры тых жа 180 градусах да залацістай скарыначкі.

Дасведчаныя гаспадыні кажуць, што ў гэтай страве вельмі важна адціснуць лішнюю вільгаць з нацёртай гародніны, інакш не атрымаецца скарыначкі. Гэта адна парада. А другая: выкарыстоўваць чыгунную форму або патэльню. Яе трэба папярэдне разагрэць у духоўцы, пасля толькі змазаць алеем (можна сметанковым маслам ці таплёным тлушчам) і пакласці сумесь з гародніны, у такім выпадку яна ў момант зарумяніцца. А ўвогуле — эксперыментуйце, перарабляйце рэцэпты на свой густ, бо мы ж ведаем, што кожная гаспадыня на сваёй кухні — чараўніца. Смачна есці!

Последние новости

Будь в курсе

Почему стоит посеять морковь осенью

9 сентября 2026
Читать новость
Культура

Работнікі культуры раёна падрыхтавалі да свята пісьменства тэматычную пляцоўку “Глушчына літаратурная”. Частка яе экспазіцыі прысвечана — Альгерду Абуховічу

9 сентября 2026
Читать новость
Культура

День белорусской письменности собрал 5—6 сентября в Костюковичах творческих людей со всей страны

9 сентября 2026
Читать новость
АПК

Инновации в АПК: «умные» фермы и «правильное» молоко

9 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклад госсекретаря Совета безопасности Вольфовича

9 сентября 2026
Читать новость
Общество

Воспитанники ЦКРОиР Глуска побывали на экологической тропе, расположенной на территории лесного питомника Глусского лесхоза

9 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем