Темы

Кожная пятніца — роднае, сваё. У самы разгар лета згадаем верш Авяр’яна Дзеружынскага пра васількі

Кожная пятніца — роднае, сваё. У самы разгар лета згадаем верш Авяр’яна Дзеружынскага пра васількі

Авяр’ян Сафонавіч Дзеружынскі нарадзіўся ў 1919 годзе на Гомельшчыне. Найбольш вядомы як дзіцячы паэт.

Васілёк

Стаіць,

Выглядаючы з жыта,

Як зорачка-знічка

Здалёк,

Што ўпала

Іскрынкай

З блакіту,

Палеткаў краса –

Васілёк.

Калі расцвітае

Цуд гэты,

На полі

Яшчэ гарачэй,

Буяе,

Квітнеецца лета

I фарбы прыроды –

Ярчэй.

Стаіць,

Паглядае з пагорка,

Як зорка

Аднекуль здалёк,

Часцінка

Любімай старонкі,

Часцінка зямлі –

Васілёк.

І некалькі фактаў пра васількі, або як іх яшчэ інакш называюць, валошкі.

У мінулым годзе васілёк быў абраны ў нашай краіне раслінай года. Васількі бываюць не толькі сінімі, але і ружовымі, фіялетавымі і нават белымі. А яшчэ насенне валошак можа самастойна рухацца. Семечка мае чубок з вострымі варсінкамі, якія ў сырое надвор’е скручваюцца, а ў сухое — раскрываюцца. Менавіта такім чынам, накшталт гусеніц, насенне і перамяшчаецца па зямлі.

Последние новости

Актуально

На «Славянском базаре в Витебске» открылся «Кукольный квартал»

16 июля 2026
Читать новость
Культура

В этот летний день совет ветеранов посетил пешеходную экскурсию по исторической части поселка «Глуск— город на Птичи»

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Удзельнік I УНС слесар Аляксандр Галаўнёў: «Час быў такі цяжкі, што здавалася парою: прасвету няма»

16 июля 2026
Читать новость
Власть

Молочные реки, узбекские «берега» и образцовый агросервис. Главное о работе Лукашенко в регионах

15 июля 2026
Читать новость
Здоровье

Мифы о прививках

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

У дзіцячым пансіянаце “Веснава” адбыўся конкурс «Год беларускай жанчыны”

15 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем