Темы

Падарожжа па родным краі. Краснае

Вёска з такой прыгожай назвай уваходзіць у склад Калаціцкага сельсавета і знаходзіцца на адлегласці 11 км ад Глуска. Даехаць да Краснага можна па дарозе, якая пачынаецца якраз насупраць вёскі Калацічы і збочвае ўлева ад шляху Глуск — Бабруйск. Дарогу гэту кіламетраў мо праз пяць перапінае мост цераз канаву, і мае ён па-мясцоваму назву Германаў мост. Але канава, што перасякае дарогу, колісь была зусім і не канава, апавядаюць старажылы, а рака Уцешка, а яшчэ яе называлі — Уцеха.

Германаў мост

Як сведчыць паданне, у Першую сусветную вайну застаўся жыць у гэтых мясцінах немец. Непадалёк ад ракі Уцехі, ва ўрочышчы з загадкавай назвай На пірагу, збудаваў ён сабе хату. Прыдбаў дзесьці спецыяльны станок, на якім распілоўваў дошкі і для сябе, і за невялікую плату для патрэб усіх жадаючых сяльчан, а на рацэ Уцеха збудаваў млын і добры мост, каб вяскоўцам было зручна ездзіць да яго па розных справах. Зерне малоў усім, хто плаціў, а хто, бывала, і не плаціў, але ні на каго гаспадар не крыўдзіўся — “у кожнага свая совесць”. Застаўся ж той немец у гэтых мясцінах, бо закахаўся ў мясцовую дзяўчыну. Трохі абжыўшыся, ён ажаніўся, дзеці пайшлі. А звалі ўсе таго немца Герман. Мо і прозвішча Герман пайшло ў навакольных вёсках ад таго немца. Добры быў чалавек, гаспадарчы, усім дапамагаў, вока нікому не зацерушыў. А вось дзе пазней дзеўся немец — невядома. Некаторыя гавораць, што з’ехаў ён у Другую сусветную вайну на радзіму, другія мяркуюць: а ці не саслалі яго на Салаўкі? Але так ці інакш, не стала Германа — не стала і млына з лесапілкаю, а вось мост на рацэ застаўся, і сталі людзі зваць яго Германаў мост.

Калі ехаць далей па дарозе, з правага боку будзе відаць вёска Пагост, а праз колькі кіламетраў пасля другога моста шыльда інфармуе, што дарога, якая збочвае ў лес, улева, прывядзе ў вёску Краснае. Дарэчы, на Глушчыне ёсць яшчэ адно паселішча з падобнай назвай — гэта пасёлак Красны, і знаходзіцца ён у процілеглым баку, зараз уваходзіць у склад Слаўкавіцкага сельсавета. Таму, як кажуць, не блытаць — Краснае і Красны, у кожнага з іх свая гісторыя.

І смутак па былых гаспадарах

Пасярод лесу, на вялікай паляне, месцамі ўжо парослай хмызняком, бярэзнікам ды ельнікам, воддаль адна ад другой — некалькі сялянскіх хат; на ўездзе на паляну, паабапал дарогі, стаіць таксама некалькі хат. Але гэта яшчэ не ўся вёска Краснае. Пасля вайны Краснае будавалася хутка, сем’і былі вялікія, раслі дзеці, і начальства дазволіла ставіць хаты ўздоўж дарогі; паралельна ёй, думалася, будзе яшчэ адна вуліца… Але ўсё пайшло не так, людзі пачалі з вёскі з’язджаць, і стала частка паляны з некалькімі хатамі звацца Прычапілаўкай. Праехаўшы з паўкіламетра па дарозе, якая з аднаго боку як бы дзеліць паляну на дзве часткі, а пасля павароту — ахінае яе, трапляеш у вёску Краснае з адзінай шырокай вуліцай, што мае назву Цэнтральная. Абапал яе — драўляныя пабудовы, іх недзе сорак. Хаты, дзе вялікія, дзе меншыя, стаяць свабодна адна ад другой, прысядзібныя надзелы — ладныя, на некаторых — старыя сады. Але па-сапраўднаму жылых хат толькі чатыры. Дачнікаў на лета прыязджае таксама мала — мо тры ці чатыры сям’і. Вакол запусценне, усё пазарастала, селішчы недагледжаныя, платы дзе пападалі, дзе пахіліліся, стаяць з прарэхамі, на вокнах некаторых хат матляюцца ад ветру аканіцы, парыпваючы ад старасці  і смутку па былых гаспадарах, дзе-нідзе праваленыя стрэхі… Няма гаспадароў, нехта дажывае свой век у дзяцей, многія памерлі, а без іх і вёска памірае.

Сваіх могілак у Красным няма, вязуць у апошні шлях у Пагост. “Каго хаваюць на бліжэйшых могілках, каля дарогі, каго — на далейшых, дзе ўся радня”.

Шпанскія мухі і кашаніль

А колісь вёска Краснае — гэта быў вялікі дагледжаны маёнтак у Глускай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні, у 1897 годзе ў яго склад уваходзіла два двары, дзе пражывала 28 чалавек. А яшчэ маёнтку належала вёска Пагост з сялянамі.

Назва паселішча сведчыць, што яно ў гэтых мясцінах існуе з вельмі даўніх часоў. Назва Краснае ўзнікла ўпершыню ў рускай мове ў перыяд развіцця ўсходнеславянскіх моў і сустракаецца ў помніках пісьмовасці XIV стагоддзя. Першапачаткова ў старажытнарускай мове прыметнік “красное”, “красный” азначаў “прыгожы”, а адносна паселішча — “прекрасный, расположенный в живописной местности, выгодной для жизни”.

Маёнтак Краснае і сапраўды знаходзіўся ў вельмі прыдатным для жыцця месцы. Яго ахінаў вялікі лес, у якім хапала грыбоў, ягад, багата было рознага звяр’я. Паляванне давала добры прыбытак. Побач — рака Уцешка, была свая рыба. Заліўныя лугі забяспечвалі ежай і жывёлу, і чалавека, там збіралі багата кмену, розных лекавых траў. У ваколіцах паселішча вадзіліся рэдкія насякомыя — шпанскія мухі. Яны выкарыстоўваліся ў медыцыне для лячэння мужчын, збор і продаж шпанскіх мух даваў гаспадарам маёнтка добры прыбытак. У гэтых мясцінах было багата і насякомых з цікавай назвай “польская кошениль”. З лічынак “кошенили польской”, якія мелі чырвоны колер, атрымлівалі пунсовую фарбу, яна ўжывалася пры гатаванні ежы і дзеля іншых жыццёвых патрэб. Паводле біблейскага падання, “краска, полученная из красного червя, употреблялась еще потомками Ноя”. Лічынкі кашанілі збіралі, сушылі, таўклі, атрымліваўся парашок — вось ім і гандлявалі, і прыбытак гэты торг даваў неблагі.

Як колісь успаміналі вяскоўцы, магчыма, ад красных чарвякоў, якіх тут у даўнія часы было багата, і пайшла назва вёскі Краснае.

Самі ж сяльчане займаліся “хлебопашеством” і рознымі гаспадарчымі промысламі, якія прыносілі ім даход. А збывалі ўсё ў мястэчку Глуск, што ў 7 вярстах; ад павятовага г. Бабруйска ў 50, ад сплаўнай ракі Пціч — у 4 в. і “пристани торгового местечка Паричь в 65 в. и от Брестского шоссе — в 10 в. — весьма удобно”. Хлеба хапала і пану, і сялянам. У маёнтку меўся хлебазапасны магазін.

Маёнтак Краснае

Судовыя справы, якія маюцца ў фондзе Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь, сведчаць, што паселішча Краснае вядома добра раней, чым запісана ў афіцыйных бумагах, а іменна: “… сын Свида Иозеф Флорионов подал прошение в минскую Гражданскую палату по Глуско-Каменецкому акцивизорскому делу 19 августа 1840 года, вычислить кредиторов фольварка Лучки и Феклы Волотовской, а впоследствии фольварков Погост, имения Красное…” и “прошение на неправильное и самовольное отторжение к имению Красное… земли 8 уволок 10 моргов от крестьян его… д. Мыслотино…”

Справы былі разгледжаны, зямля перамерана. «При измерении земли были поверенные д. Мыслотино Иван Голомако, Василь Лисица, Гришка Голомако. Дело состоялось…, утверждено 3 марта 1848 года Сенатом…». Быў зроблены “геометрический специальный план отмежеванного участка земли, составляющий 5 крестьянских пустошей в обруби д. Мыслотино… присужденный для Феклы Волотовской к имению Красному…», які таксама маецца ў архіве. «13 июля 1857 года по купчей крепости» маёнтак Краснае перайшоў братам Струмілам у спадчыну “от помещиков Михаила и Феклы Волотовских, Марии Пестичь, Ольги Иолгшины, Елисаветы Струмилловой и девицы Анны Волотовской” па абаюднай дамоўленасці з даўгамі, якія былі значнымі. Меўся нават “Табель долгов имения Красное:

Францу Петрусевичу — 600 р.

Тышкевичу — 517 р.

Людвигу Осипову Иолгшину — 1500 р.

Бернардиному Костелу Св. Анны у Глуску — 2050 р.», і ўсё гэта серабром.

З 30 верасня па 29 лістапада 1857 года было заведзена “Дело о выдаче помещикам Струмиллам свидетельства о законном владении, отсутствия казенных и частных долгов, исков, взысканий и запрещений на имение Красное Бобруйского уезда». Зроблена «статистическое описание имения Красное Минской губернии Бобруйского уезда с деревнею Погост помещиков, родных братьев коллежских ассесоров Димания Валериана и Клеменса Руфина Осупьевых сыновей и последнего мужа дочери Осиповой, дочери Згерских — Струмиллов. По последней переписи 80 душ мужского пола и 87 женского. Земли числится господской при имении Красное — под строениями и огородами — 10 д., пахотной — 200 десятин, сенокосной — 60 д., под лугами заросшими — 35 д., под лесом, лиственно-дровяным в малой части строевым — 280 д., под общественною вспашкою — 26 д., неудобной, под заросшими мшаринами водами и дорогами — 125 д.

Согласно решению Губернского комитета от 19 октября 1846 г. крестьяне отбывают повинность по два дня всякою работою в неделю и по шесть дней… Ночной караул исполняется по очереди. Ежегодного посева: господский двор: озимого — 48 четвертей, ярового — 74 четверти, картофели — 50». «Господские строения» складаліся з наступных будынкаў:

«Господский жилой дом соснового дерева длиной 6 ½ саженей, шириной — 4 саж., покрытый доромъ.

  1. Людская тыня соснового дерева — длина 5 саж., ширина 2 ½, покрыта доромъ.
  2. Погреб из соснового дерева в длину и ширину по 2 ½ сажени, крытый смолою.
  3. Ледник из соснового дерева в длину и ширину по 2 ½ сажени, крытый смолою.
  4. Амбарчикъ в два стояна, в длину и ширину по 2 ½ сажени, крытый доромъ.
  5. Амбар для ссыпок хлеба из соснового дерева на штандарах, длина 9 саженей и ширина 3 саж., крытый соломою.
  6. Конюшня из соснового дерева, длина 5 саженей, ширина 2 саж., крыта соломою.
  7. Скотский двор с двумя особыми сараями, длиною по 14 саженей шириною по 4 саж. на штандарах, крытый соломою, из дерева.
  8. Сарай для склада хлеба из соснового дерева, длиною 20 саж., шириною 5 ½ саж., крытый соломою.
  9. Сарай с сушнею — 12 саженей длина и 3 ½ саж. ширина.
  10. Сельский запасной магазин из соснового дерева длиною 4 ½ саж., шириною 2 саж., крытый соломою.

Всего разносортной земли 800 десятин с вустроенным на оной фольварком в урочище, называемом Купа, на той же речкою — мельницею на оной, корчмою и весьма принадлежащими к воным строениям 30 сент. 1857 г.». «Коллежский ассесор Домиан Валерьен Фаддеев сын Згерский-Струмилло, коллежский ассесор Клемен Руфинь Фаддеев сын Згерский-Струмилло, Мария Осипова дочь Струмилло» падпісалі гэта статыстычнае апісанне маёнтка Краснае, а зацвердзіў дакумент “Бобруйского уезда предводитель дворянства коллежский ассесор кавалеръ А. Лапа».

Пасля пакупкі маёнтка Струмілам прыйшлося завяршаць і судовыя справы радні. Доўг манастыру Бернардзінаму быў самы вялікі, няплочаны былымі гаспадарамі маёнтка больш за дваццаць год. Быў суд па гэтым пытанні, яго вынік: Струмілы кожны год павінны былі выплачваць 102 р. 50 к., памешчык Свіда — 66 р. 40 к. серабром, а як ён у свой час не аддаў доўг Валатоўскім, то зараз усё павінен вярнуць у залік доўгу манастыру.

Узнікла яшчэ адна справа. Вольны чалавек Гаўрыла Пятроў, сын Галоўчыца, “который от помещицы Козловской купил одну уволоку и 10 десятин земли, обрубъ возле Мыслотинь Бобруйского уезда. А землемер Артемьев будто бы, измеряя обрубъ, отнял половину этой земли у Головчица и заставил поставить копцы, причинив вред, произвольно всё сделал в пользу Струмилло». Было заведзена некалькі спраў: “Дело по частным прологам помещика Иозефа Свида, Гаврилы Головчица на обследование участка помещика Струмилло», «Дело по межевому спору помещика им. Красное Бобруйского уезда Струмилло с владельцами смежных имений» и «Дело о командировании землемера Плясова для измерения и восстановления границ им. Красное…» Зямлю перамералі, пры гэтым прысутнічалі “крестьяне помещика Свида д. Мыслотино Иван Голомако, Гришка Голомако, священник прихода Глуского Андреевский, землемер Артемьев». Было прызнана, што надзел, у склад якога ўваходзяць землі “под усадьбами и огородами — 1 дес. 2174 саж., маховым неудобным болотом, заросшим кустарником — 29 дес. 2866 саж., под дорогами и речкою — 1 д. 1712 саж., что всего составляет разного угодия — 8 уволок 10 моргов 165 десятин 705 саженей», належыць Струмілам і адмераны правільна. Гэта было адлюстравана ў дакуменце з назвай: “Межевая книга Минской губернии Бобруйского уезда 3-го стана оттосореванной земли пяти пустошей в д. Мыслотины владения помещика Струмилловых. 1860 г. 6 августа” …д. Мыслотин… во владении Свида и имения Красное помещика Струмиллы — на правом берегу реки именуемой Уцешка, отступя от этой речки… Земли залиты водой, ямы и Свид эти земли оставил…”.

У 1870 годзе па “списку мест Глуской волости” значыцца д. Красное и маёнтак Краснае. А знаходзіўся маёнтак якраз мо з паўкіламетра ад “деревні”, адразу там, дзе дарога на паляне паварочвае ўправа на вёску. Гэта дарога як бы ахінае паляну. З аднаго боку яе растуць вялікія кусты бэзу, ліпы, бярозы і нават векавая лістоўніца. За гэтаю лістоўніцаю колісь была сажалка, непадалёк — прыгожы сад, прысады з ліп і арэшніку, а зараз у асноўным хмызняк і бярэзнік. Тут і крышку ўлева, на “Бугры”, стаялі некаторыя панскія будынкі і жылі парабкі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на гэтым месцы быў утвораны калгас “Чырвоны Усход”.

Іна КІРЫНА

Працяг будзе

Последние новости

Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченку

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024
Актуально

Вольфович. Концепция национальной безопасности

30 апреля 2024
Власть

Нам нужен мир. Второй день заседания VII ВНС

30 апреля 2024
Актуально

Вступительная кампания-2024: сроки приема документов, проведения испытаний и зачисления в вузы

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024