Темы

Аграрыі Глушчыны прыступілі да ўборкі азімага рапсу

Аграрыі Глушчыны прыступілі да ўборкі азімага рапсу

Надвор’е апошніх тыдняў спрыяе больш хуткаму паспяванню культур на палях, у прыватнасці, рапсу. Вось чаму падчас раённага семінара-нарады па падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый да ўборачных работ гаворка ішла найперш пра ўборку азімага рапсу. Праведзены семінар быў 5 ліпеня на базе СВК “Калгас “Слаўгарадскі” — гаспадаркі, якая першай у раёне пачала пробную ўборку гэтай культуры. Усяго ж, па словах намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валерыя Глаза, убіраць рапс у раёне будуць 24 камбайны, нагрузка на кожны складае 275 гектараў, а разліковы тэрмін уборкі рапсу — 7 дзён, хутчэй справяцца ў “Завалочыцах” — за 5 дзён, больш часу спатрэбіцца РАПТЗ, а таксама калгасам “Зара камуны” і “Слаўгарадскі” — па 8 дзён. У тым жа “Слаўгарадскім”, хоць і пачалі першымі жаць азімы рапс, аднак штодня праводзяць маніторынг паспявання культуры на розных участках, бо да страты ўраджаю могуць прывесці як прамаруджванне, так і залішні паспех. Што да поўнага спектра ўсіх уборачных работ, то сяголета на жніве зерневых і зернебабовых культур у раёне будуць працаваць 32 камбайны, нагрузка на кожны складае 297 га, па разліках сярэдняя выпрацоўка на дзень — 485 гектараў, такімі тэмпамі ўборка ў раёне пройдзе за 19 дзён, чакаемая колькасць намалочанага зерня 22 300 тон у амбарнай вазе (без уліку зерня кукурузы). Як зазначыў, выступаючы на семінары старшыня СВК “Калгас “Слаўгарадскі” Дзмітрый Дзем’янкоў, у гэтай гаспадарцы патрэбна ўбраць 1790 гектараў зерневых і зернебабовых культур, нагрузка на кожны з пяці камбайнаў — 350 гектараў, а гэта значна больш, чым у сярэднім па раёне, таму калгас будзе набываць яшчэ адзін зернеўборачны камбайн, а з ім і новы прэспадборшчык. Поўнасцю тут гатовы да дапрацоўкі і прыёмкі новага ўраджаю тры зернесушыльныя комплексы, а таксама 8 зернескладоў.
У гэтым удзельнікі семінара-нарады маглі ўпэўніцца, пабываўшы на месцы, непасрэдна на адным са складоў, і паглядзеўшы работу падлогавай зернесушылкі. Такія ёсць у кожнай гаспадарцы, зазначыў старшыня райвыканкама Юрый Дымша, аднак не ўсе выкарыстоўваюць іх у рабоце, між тым гэта і зручна, і эканомна, бо працуюць такія сушылкі на мясцовых відах паліва. Нямала тэхнічных нюансаў было абмеркавана непасрэдна перад адным з камбайнаў, што знаходзіўся на машынным двары “Слаўгарадскага”. У тым ліку і пра тое, як такая тэхніка павінна быць абсталявана ў плане супрацьпажарнай бяспекі. На гэта звярнуў увагу начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Шарснёў. Камбайн каштуе вялікія грошы, а згарэць можа за 15 хвілін, вось чаму найперш неабходна паклапаціцца пра недапушчэнне ўзгарання, а калі яно ўсё ж адбылося, пра спраўныя і ў патрэбнай колькасці сродкі пажаратушэння. Дарэчы, на полі з кожнай групай працуючых зернеўборачных камбайнаў павінны быць ёмістасці з вадой, а таксама трактар з плугамі, каб пры неабходнасці правесці своечасовае абворванне.
Кожная ўборачная кампанія — гэта вынік усёй папярэдняй работы хлебаробаў, прычым не толькі той, якая была праведзена ў полі падчас сяўбы і догляду за культурамі, а і ўсяго, што звязана з тэхнікай бяспекі, працоўнай дысцыплінай, маральным і матэрыяльным заахвочваннем працоўных і бытавымі ўмовамі (абавязковым для ўсіх двухразовым харчаваннем удзельнікаў жніва, работай душавых і іншага). На гэты бок работ была звернута асаблівая ўвага ўдзельнікаў семінара — кіраўнікоў, галоўных аграномаў, эканамістаў сельскагаспадарчых арганізацый раёна, а таксама спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Апошняя зверка пазіцый, гатоўнасць кожнай гаспадаркі да ўборачных работ і падвядзенне вынікаў работы семінара адбыліся тут жа, у Заеліцы, у актавай зале гандлёвага цэнтра.
Усё, што было сказана і ў чарговы раз абмеркавана 5 ліпеня на гэтым семінары, было вельмі дарэчы, бо ўжо ў суботу — нядзелю ўсе гаспадаркі выбарачна зжалі першыя гатовыя ўчасткі азімага рапсу, а праз дзень — два ў раёне пачалася масавая ўборка гэтай алейнай культуры.
Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота Наталлі АКУЛІЧ
і Сяргея РУДЗІНСКАГА
На здымках: уборка рапсу ў СВК «Калгас «Зара»; падчас семінара на машынным двары СВК «Калгас «Слаўгарадскі»

Последние новости

Общество

Несколько инвестиционных проектов запланировано реализовать на территории Глусского района в ближайшее время

24 мая 2026
Читать новость
Общество

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

24 мая 2026
Читать новость
Общество

От патефона до магнитофона. Коллекция аудиоаппаратуры глусчанина Альберта Волкова выставлена в районном историко-краеведческом музее

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. “Перуновы стрэлы” і шэдэўры сярэднявечных рамеснікаў

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Девятиклассник гимназии Глуска Егор Лось принял участие в областном этапе республиканского юниорского лесного конкурса «Квiтней, мой лес»

23 мая 2026
Читать новость
Общество

В Могилёве завершился областной слет юных спасателей пожарных

22 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем