Темы

Патрэбны вокны? Зробім

Патрэбны вокны? Зробім

Патрэбны вокны? Зробім

Наладзіць вытворчасць вырабаў з ПВХ-профілю на Глускім унітарным вытворчым прадпрыемстве “Жылкамгас” вырашылі ў 2016 годзе і адразу ўзяліся за справу. Падабралі і накіравалі двух чалавек на курсы зборшчыкаў канструкцый з ПВХ-профіляў: Вячаслаў Усцюжанін і Дзяніс Берднік праходзілі навучанне ў Бабруйску і ў Мінску. Для памяшкання пад цэх на прадпрыемстве выдзелілі ізаляваную частку гаража, там сваімі сіламі зрабілі неабходную рэканструкцыю (за прыклад узялі такую ж вытворчасць, што наладжана ў адным са сталічных жылкамгасаў), пры гэтым улічылі, што для правядзення падобных работ патрэбна вытрымліваць адпаведны тэмпературны рэжым — не ніжэй за 16 градусаў. Калі набылі  патрэбнае тэхналагічнае абсталяванне, станкі і зборачныя сталы, калі атрымалі адпаведныя сертыфікаты, тады прыступілі да вытворчасці. Было гэта два гады таму назад — у студзені 2017 года. Па словах начальніка ўчастка будаўніцтва “Жылкамгаса” Сяргея Кісялёва, усе падрыхтоўчыя работы завяршылі прыкладна за паўгода.

— Новай вытворчасцю мы заняліся найперш, каб паскорыць, палепшыць і зрабіць больш таннымі работы па капітальным рамонце жыллёвага фонду. Іх мы ў абавязковым парадку выконваем штогод, замена вокнаў на даху і ў пад’ездах уваходзіць у пералік неабходных дзеянняў, — гаворыць начальнік участка. — Купляць жа шклопакеты ў іншых вытворцаў і даражэй, і па тэмпах здаралася прамаруджванне, а так мы ні ад кога не залежым: патрэбныя вырабы маем у патрэбнай колькасці і ў свой час. Так, летась мы паставілі свае вокны, калі вялі капітальны рамонт дамоў № 8 і № 32 па вуліцы Кірава, адрамантавалі два нумары з заменай вокнаў у нашай гасцініцы. Акрамя таго, з’яўленне вытворчасці вырабаў з ПВХ-профілю пашырыла спіс аказваемых “Жылкамгасам” паслуг, і гэтым сталі карыстацца мясцовыя арганізацыі і ўстановы. У прыватнасці, яшчэ залетась стаўлялі вокны ў дзіцячым садку № 3, у мінулым годзе 35 адзінак вырабаў з устаноўкай і аддзелкай заказаў аддзел па адукацыі, спорце і турызме для рамонту Заеліцкага навучальна-педагагічнага комплексу, вялікую зборную канструкцыю зрабілі для басейна — паставілі панарамныя шклопакеты на другім паверсе будынка. Ну і, вядома, рабілі вокны для сваіх патрэб — калі рыхтавалі нашы вытворчыя памяшканні да зімы.

Усяго за 2018 год, па словах Сяргея Кісялёва, цэх па вытворчасці вырабаў з ПВХ-профілю выпусціў каля 200 квадратных метраў прадукцыі, або 90 адзінак. Зрэшты, заказваць яе могуць і фізічныя асобы, цэны супастаўныя з рыначнымі, пры добрай якасці, таму што робяць для сябе, для сваіх патрэб. Дарэчы, вокны вырабляюць  трох- і пяцікамерныя, і гэта ўплывае на іх цану. Таму кожны можа выбіраць варыянт, прыдатны для сябе. Знізіць кошт прадукцыі іншым чынам можна толькі пры змяненні яе якасці.

Ёсць ужо пэўныя напрацоўкі і на гэты год, кажа Сяргей Кісялёў, зараз “Жылкамгас” удзельнічае ў тэндары на ўстаноўку вокнаў у 60-кватэрным жылым доме, што будуецца па вуліцы Гагарына, калі вынік будзе станоўчы, прадпрыемства атрымае заказ на 85 адзінак вырабаў. Акрамя таго, запланаваны капітальны рамонт чатырох дамоў у Глуску, гэта яшчэ 25 адзінак, так што вытворчы рух адчувальны. Да таго ж камунальнікі спадзяюцца, што больш актыўна паслугай па вытворчасці вокнаў і дзвярэй з ПВХ-профілю будуць карыстацца мясцовыя жыхары, фізічным асобам (усім, а не толькі сваім работнікам) даецца растэрміноўка плацяжу да трох месяцаў, што робіць прапанову даволі прывабнай.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара  

Последние новости

Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси. 1943—1944

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024