Темы

У адзіным рытме

У адзіным рытме

На палях вытворчага ўчастка “Бярозаўка” СВК “Калгас “Зара” наладжаны рытмічны працэс вясенніх палявых работ. Пра гэта нам падчас нядаўняй паездкі (1 красавіка) у гаспадарку распавёў памочнік начальніка вытворчага ўчастка Андрэй Ляпко.
— Тэхніку і людзей мы стараемся задзейнічаць з максімальнай карысцю. Да прыкладу, арганіку на поле вывозяць адразу тры трактары. Улічваючы, што ўчастак знаходзіцца побач з буртом, Віктар Любанец на “Амкадоры” толькі паспявае па чарзе загружаць прычэпы раскідвальнікаў, на якіх працуюць Андрэй Лазовік, Сяргей Кадуш і Аляксандр Багдановіч. Бывае, за дзень усе трое вывозяць і раскідваюць да 800 тон кампостаў. Увогуле вывозіць арганіку пачалі з 19 сакавіка.
Пра работу механізатараў Андрэй Аляксеевіч гаворыць з асаблівай павагай. А інакш і быць не можа, бо тэхніка даручана працавітым, адказным людзям, якія на пасяўной не першы год, а хто і больш за дваццаць. Гаворачы так, памочнік начальніка меў на ўвазе старэйшага з братоў Лазовікаў — Дзмітрыя, які больш за тыдзень на МТЗ 82 у счэпе з баронамі закрывае вільгаць у глебе. За кароткі тэрмін ён выканаў работы на 120 гектарах, і кожны новы дзень залічвае на яго рахунак новыя плошчы. Акрамя таго, Дзмітрый Лазовік забаранаваў яшчэ 35 гектараў канюшыны.
Пакуль мы фатаграфавалі і размаўлялі з аднымі героямі вясенняй пасяўной, другія таксама займаліся сваімі справамі. Нашага даўняга знаёмага Васіля Слука (на фота справа) мы сустрэлі непадалёк ад вёскі Бярозаўка. Пакуль паляводы Уладзімір Скрыт і сёстры Марыя, Алена і Тамара Лезнюк у сеялку “RABE” засыпалі насенне ячменю, ён не траціў марна часу. За гэтыя некалькі хвілін паспеў абгледзець тэхніку з усіх бакоў, штосьці падправіў і па-гаспадарску накіраваўся ў кабіну свайго энерганасычанага МТЗ 3022. Улічваючы, што для механізатара кожная хвіліна дарагая, мы абмежаваліся з ім кароткай размовай і пацікавіліся, як яму тут працуецца.
— Сёння я маю канкрэтнае заданне — сеяць ячмень, —расказвае Васіль Паўлавіч. — Менавіта сеялка “RABE” для гэтага больш прыстасаваная. У гэтай брыгадзе пачаў з поля, што каля Зелянковіч, там і пасеяў першыя 56 гектараў ячменю. Зараз заканчваю засяваць 70-гектарнае поле, потым пераеду на другое. У цэлым на гэтым вытворчым участку павінен пасеяць 200 гектараў ячменю, а там пойдуць іншыя культуры. Вясеннюю пасяўную буду завяршаць кукурузай. Так што работы шмат, галоўнае, каб надвор’е спрыяла, тады і настрой адпаведны будзе.
З добрым настроем выходзіць на сваім МТЗ 3022 яшчэ адзін механізатар — Сяргей Малаковіч. У яго іншая задача — узворванне глебы пад яравыя культуры. Старт атрымаўся неблагі: менш чым за тыдзень ёсць 120 гектараў. У такім тэмпе механізатар намераны працаваць і далей. І, гаворачы пра вясеннія палявыя работы, нельга не сказаць пра тых, хто корміць іх удзельнікаў. Каторы год смачныя абеды сясцёр Галіны Чабанюк і Вольгі Расцягаевай гарачымі дастаўляюцца прама на палявы стан.

В. ЧУЧВАЛ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Брянская наступательная операция

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченко

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024