Темы

Другое месца ў рэспубліцы

Другое месца ў рэспубліцы

Зноў рэспубліканскі ўзровень, і зноў поспех. Так, вельмі паспяхова выступіла на рэспубліканскай алімпіядзе па абслугоўваючай працы пераможца абласнога этапа, вучаніца 10 класа школы №2 Глуска Таццяна Валадковіч. І гэта ўжо не першая яе спроба выступлення на такім узроўні — у мінулым годзе Таццяна таксама ў скла-дзе зборнай адстойвала гонар Магілёўшчыны, прадстаўляючы і Глускі раён, тады яна была трэцяй. Цяпер таленавітая дзяўчына палепшыла свой уласны вынік і заняла другое месца, але што больш за ўсё крыўдна ў гэтай сітуацыі: да перамогі ёй не хапіла ўсяго паўбала. Тым не менш гэтым вы-нікам можна ганарыцца, бо Таццяна дабілася яго, бездакорна выканаўшы практычную частку і набраўшы максімальную колькасць балаў на рашэнні тэста і выкананні іншых тэарэтычных заданняў. Там жа, дзе існавала мажлівасць суб’-ектыўнай ацэнкі, яна і адыграла сваю ролю.
І ўсё ж Таццяна Валадковіч пацвердзіла свой высокі ўзровень падрыхтоўкі і тое, што яна па выніках мінулага года заслужана з’яўляецца лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і ўнесена ў рэспубліканскі банк даных адораных дзяцей.

Т.ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Общество

Как праздновали глусчане 7 ноября в былые годы

7 ноября 2025
Читать новость
Актуально

ПРЯМАЯ ЛИНИЯ

7 ноября 2025
Читать новость
Общество

Раённай газеце “Радзіма” 7 лістапада спаўняецца 95 гадоў

7 ноября 2025
Читать новость
Власть

С Днем Октябрьской революции! Поздравление от руководства района

7 ноября 2025
Читать новость
Год благоустройства

Санитарный день в Глусском районе

6 ноября 2025
Читать новость
Год благоустройства

В Глусском районе проходит санитарный день

6 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем