Темы

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства раённай гімназіі Сяргей Яўгенавіч Сяргееў стаў прызёрам абласнога конкурсу «Настаўнік года-2012»

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства раённай гімназіі Сяргей Яўгенавіч Сяргееў стаў прызёрам абласнога конкурсу «Настаўнік года-2012»

Конкурс прафесійнага майстэрства сярод настаўнікаў праходзіў з 12 сакавіка па 7 красаві-ка. Не, увесь гэты час знаходзіцца ў Магілёве патрэбы не было. Выступленні канкурсантаў праходзілі паэтапна, і, каб выйсці на другі этап, 28 удзельнікам належала так прадставіць і апісаць свой вопыт работы, каб гэта было ў аднолькавай ступені змястоўна, пераканаўча і пры гэтым адпавядала сучасным тэндэнцыям у адукацыі. “Дзейнасныя падыходы ў выкладанні гісторыі і грамадазнаўства” — так сфармуляваў тэму сваёй работы настаўнік з Глуска. — Тое, што гэты этап конкурсу быццам бы лёгкі, таму што завочны, — дзеліцца ўражаннямі Сяргей Яўгенавіч, — насамрэч зусім не так. Допіс, які нам давялося рабіць, можна параўнаць хіба што з курсавой работай, што пішуць студэнты (толькі самастойна, а не праз Інтэрнет), дзе ўсё павінна грунтавацца і на тваіх практычных напрацоўках, і на грунтоўным веданні тэорыі і методыкі выкладання. Зрабіць гэта зусім не проста і не хутка. Дарэчы, не ўсім маім калегам гэта ўдалося: пасля першага этапа на другі выйшлі толькі 17. Вось тут ужо патрабавалася непасрэдная прысутнасць саміх канкурсантаў — і для самапрэзентацыі, і для адкрытага ўрока ў незнаёмым класе. І адно, і другое заданне прадстаўніка Глушчыны было ацэнена вышэйшымі баламі. Гэты свой поспех Сяргей Яўгенавіч шчыра дзеліць з групай падтрымкі, што была разам з ім у Магілёве, калегі вельмі дапамаглі як падчас выступлення на сцэне, так і ў працэсе падрыхтоўкі да ўрока. А вось тое, што за 15 хвілін да ўрока ўдалося наладзіць кантакт з класам і потым ужо перад прадстаўнічай камісіяй правесці ўрок так, каб дзеці былі актыўнымі, паказалі свае веды, рабілі неабходныя вывады па тэме, каб паміж імі і настаўнікам пайшоў жывы, зацікаўлены дыялог, — гэта ўжо безумоўная заслуга самаго настаўніка, яго шматгадовы вопыт педагога-практыка, які пры гэтым выдатна валодае методыкай выкладання, ведае псіхалогію вучняў і ўдала карыстаецца ўсім гэтым багажом. Інакш не атрымаў бы Сяргей Яўгенавіч 99 балаў са 104, і гэта, заўважым яшчэ раз, вышэйшы вынік сярод усіх канкурсантаў. Менавіта тут і вызначыліся лідары конкурсу, і потым гэтае лідарства патрэбна было ўтрымаць. І ён утрымаў — сярод пяці суперфіналістаў паказаў трэці вынік. Зрэшты, гэта толькі гаворыцца так проста: удала прайшоў першы этап, даў добры ўрок у класе, цікава праявіў сябе на сцэне і г.д. На самай справе за ўсім гэтым і ўвесь 20-гадовы педагагічны стаж (дарэчы, у адной і той жа школе), і вялі-кая разумовая, творчая работа непасрэдна на конкурсе, як і значная фізічная нагрузка тут жа (бо, рыхтуючыся да ўрокаў, давялося не спаць дзве ночы). Пры гэтым Сяргей Яўгенавіч яшчэ раз з удзячнасцю гаворыць і пра ўсю сваю групу падтрымкі, і пра кіраўніцтва гімназіі, і пра раённы аддзел адукацыі, якія зрабілі ўсё — ад забеспячэння тэхнічнымі сродкамі да простай чалавечай падтрымкі, — каб яго ўдзел у гэтым конкурсе быў паспяховым. Для сябе ж настаўнік вынес новы вопыт, новыя ўменні і ў чарговы раз пераканаўся, што кожны чалавек, і асабліва той, хто вучыць іншых, павінен заўсёды вучыцца сам, самаўдасканальвацца, развівацца. Каб за табой пайшлі твае вучні, патрэбна самому няўхільна рухацца наперад. Так і робіць настаўнік гісторыі і грамадазнаўства вышэйшай катэгорыі Сяргей Яўгенавіч Сяргееў.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси. 1943—1944

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024