Темы

У бліжэйшыя дні крыху пахаладае

Тэмпература паветра ў Беларусі ў бліжэйшыя дні панізіцца, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

“Хоць у бліжэйшыя дні тэмпература паветра крыху панізіцца, яна па-ранейшаму будзе значна вышэйшай за норму”, – адзначыла галоўны сіноптык.

У бліжэйшую ноч, 12 лютага, надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, таму часам чакаюцца мокры снег і дождж, месцамі ў паўночна-ўсходніх раёнах захаваецца моцны парывісты вецер. “Днём франты выйдуць за межы нашай краіны, з ростам атмасфернага ціску ападкі аслабеюць і будуць мець кароткачасовы характар”, – расказала Святлана Рыбакова. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 2 – плюс 3 градусы, днём будзе ад нуля да 6 градусаў цяпла.

У выхадныя дні чакаецца няўстойлівае надвор’е. Так, 13 лютага ноччу надвор’е ў рэспубліцы будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску, днём будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя мокры снег і дождж. У некаторых раёнах згусціцца туман. Ноччу і раніцай магчымы слабы галалёд, на дарогах – галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла. Днём будзе ад нуля да 6 градусаў цяпла.

Тэрыторыя Беларусі 14 лютага будзе знаходзіцца пад уплывам франтальных сістэм, якія перамяшчаюцца з поўдня Еўропы. Будзе пераважаць воблачнае надвор’е, часам пройдуць мокры снег і дождж. У некаторых раёнах магчымы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 2 – плюс 3 градусы, днём будзе ад нуля да 6 градусаў цяпла.

“У пачатку наступнага тыдня надвор’е па-ранейшаму будуць фарміраваць франтальныя раздзелы”, – паведаміла Святлана Рыбакова. Часам чакаюцца ападкі. Месцамі прагназуецца туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 3 – плюс 3 градусы. Днём чакаецца ад нуля да плюс 6 градусаў, па поўдні – да плюс 8 градусаў.

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024