Темы

Пераразлік пенсій і дапамог у сувязі з сакавіцкім ростам БПМ будзе праведзены ў красавіку

У Беларусі пераразлік пенсій і дапамог у сувязі з сакавіцкім ростам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) будзе праведзены ў красавіку. Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Максімава.

“Пераразлік памераў выплат у органах па працы, занятасці і сацабароне будзе зроблены аўтаматычна, – растлумачыла прадстаўнік міністэрства. – Даплата за сакавік, выплаты красавіцкіх пенсій і дапамог у новых (павышаных) памерах будуць праведзены ў красавіку – жыхары рэспублікі атрымаюць іх у свой дзень выплаты пенсii або дапамогi”.

З 1 сакавіка бягучага года ў мэтах забеспячэння дадатковай абароны сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян павышаны на 3,1 працэнта памер бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ). У адпаведнасці з указам ад 25 сакавіка 2016 года нумар 111 “Аб падаткаабкладанні і зацвярджэнні бюджэту пражытачнага мінімуму” БПМ на перыяд з 1 сакавіка па 30 красавіка бягучага года ўстаноўлены ў памеры Br1 млн 640 тыс.

З улікам новага памеру БПМ за два месяцы (сакавік, красавік) будуць пераразлічаны мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні і даплаты да пенсій; дапамогі па доглядзе інваліда першай групы або чалавека ва ўзросце старэйшым за 80 гадоў; дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі; дапамогі на дзяцей, што вылічаюцца з памеру БПМ.

Як ужо раней паведамлялася БЕЛТА, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) у сакавіку і красавіку складзе Br16 млн 400 тыс., пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) – Br22 млн 960 тыс. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, (100 працэнтаў БПМ) – Br1 млн 640 тыс.

Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70 працэнтаў БПМ) складае Br1 млн 148 тыс., на наступных дзяцей у сям’і (50 працэнтаў БПМ) – Br820 тыс. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100 працэнтаў БПМ) з сакавіка складае Br1 млн 640 тыс., штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, (70 працэнтаў БПМ) – Br1 млн 148 тыс. Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (50 працэнтаў БПМ) цяпер складае Br820 тыс.

З сакавіка памер штомесячнай дадатковай мэтавай даплаты да пенсій непрацуючых пенсіянераў ва ўзросце 80 гадоў і старэйшым складзе Br410 тыс. (100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце, гэты нарматыў складае 25 працэнтаў БПМ), для пажылых людзей ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў – Br307,5 тыс. (75 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце). Для параўнання: у лютым памеры такой мэтавай даплаты былі адпаведна Br397 тыс. 828 і Br298 тыс. 371. У цэлым дадатковыя расходы на выплату пенсій у сувязі з ростам БПМ, паводле ацэнкі, складуць Br17 млрд у месяц.

З 1 сакавіка павысіўся крытэрый патрэбнасці пры вызначэнні права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (ДАСД). З мэтай вызначэння права грамадзян на прадастаўленне ДАСД у выглядзе штомесячнай, аднаразовай сацыяльных дапамог, забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця, сацыяльнай дапамогі для кампенсавання затрат на набыццё падгузкаў будуць перагледжаны рашэнні раённых камісій аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) гэтых сацыяльных дапамог заяўнікам, якія звярнуліся па дапамогу пасля 1 сакавiка бягучага года.

Последние новости

Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Брянская наступательная операция

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024