Темы

У Дзяржаўным мытным камітэце растлумачылі парадак вызначэння кошту пасылкі з акцыйнымі таварамі

Грамадзянін мае права даказваць сапраўдны кошт набытага на распрадажы тавару, які перасылаецца з дапамогай міжнародных паштовых адпраўленняў, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Там расказалі, што вызначэнне мытнага кошту тавараў праводзіцца зыходзячы з аб’яўленага кошту міжнароднага паштовага адпраўлення, які пазначае адпраўшчык у дакументах, устаноўленых актамі Сусветнага паштовага саюза, а таксама звестак у дакументах, якія суправаджаюць адпраўленне.

Калі кошт не пазначаны або ў спецыялістаў мытнай службы ўзніклі сумненні ў яго сапраўднасці, мытны кошт тавараў вызначаецца на падставе цэнавай інфармацыі на такія тавары, напрыклад, з інтэрнэт-магазінаў або каталогаў замежных фірм, якія ажыццяўляюць рознічны продаж аналагічных тавараў.

“Калі тавар быў набыты на распрадажы, вы маеце права даказваць дакладнасць звестак, прадстаўленых для вызначэння мытнага кошту. Для гэтага неабходна прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць заяўлены кошт (дагавор, спецыфікацыя, рахунак-фактура, таварны чэк, квітанцыя аб аплаце і гэтак далей)”, – растлумачылі ў ДМК. У якасці дадатковых дакументаў мытным органам могуць быць прыняты раздрукоўкі з дзеючымі спасылкамі на публічна размешчаную інфармацыю аб кошце тавараў, што перасылаюцца, завераныя банкам выпіскі з карт-рахункаў і інш.

“Дарэчы, у многіх інтэрнэт-магазінах пры афармленні заказу можна пакінуць каментарый для прадаўца. Рэкамендуем папярэдне інфармаваць адпраўшчыка аб неабходнасці пазначэння дакладных звестак аб кошце адпраўлення”, – падкрэслілі ў камітэце. Там адзначылі, што калі ў мытных органаў ёсць падазрэнні наконт кошту, яны праз паштовага аператара паведамляюць атрымальніку аб неабходнасці прадставіць дадатковыя дакументы, якія пацвярджаюць кошт тавару. Калі атрымальнік не мае такіх дакументаў або ў іх пазначаны толькі агульныя звесткі, якія не дазваляюць ідэнтыфікаваць тавар, мытныя органы не ўлічваюць іх.

Последние новости

Власть

За рождение и воспитание пяти детей глусчанка Светлана Коржнёва удостоена ордена Матери

16 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Краснопольском районе АПИ спас семью

16 сентября 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Приходит осень. Прогноз погоды на 17—21 сентября

16 сентября 2025
Читать новость
Актуально

СПМ в Беларуси с 1 сентября подлежат регистрации в ГАИ. Как ее пройти

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко накануне Дня народного единства вручил госнаграды

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Мы — команда! В Глуске завершилось первенство по мини-футболу

16 сентября 2025
Читать новость