Темы

Цесны круг у шырокім складзе

Сямейны вечар адпачынку ў святочны Дзень сям’і наладзілі для 5 шматдзетных сем’яў аграгарадка Засценак Усцярхі ў тамтэйшым сельскім клубе. А каб адпачынак сапраўды бадзёрыў, радаваў і натхняў, гасцям была прапанавана конкурсная праграма. Мэта яе, зразумела, не ў выяўленні лепшых (свае тата і мама для дзяцей заўсёды самыя-самыя), а ў тым, каб у чарговы раз паказаць ім, як добра, як весела адпачываць усім разам, ну і пры гэтым знайсці самую адметную, характэрную рысу кожнай сям’і. І гэта арганізатарам свята (работнікам клуба і сельскай бібліятэкі) удалося на сто працэнтаў. З гэтым згодны самая музычная сям’я Тамары і Альфрэда Савіных, якія ў сваім дзіцячым доме сямейнага тыпу выхоўваюць 12 дзяцей; самая актыўная сям’я Таццяны і Леаніда Кавалевіч, у якіх трое дзяцей; самая вясёлая сям’я Святланы і Сяргея Кандраценяў, у якіх разам з прыёмнымі гадуюцца 5 дзяцей; самая дружная сям’я Любові і Юрыя Скіндзераў, якія нарадзілі і выхоўваюць 5 дзяцей, а таксама самая эрудзіраваная сям’я Таццяны і Міхаіла Сталько, у іх 4 дзяцей. Словам, круг удзельнікаў быў вельмі цесным, бо сабраліся самыя блізкія людзі, бацькі і дзеці, і пры гэтым даволі шырокім, бо сем’і шматдзетныя, а значыць, было па-святочнаму шумна, весела, цікава. І пры гэтым яшчэ карысна, гэтаму спрыяла падрыхтаваная кніжная выстава дзіцячага чытання “Для сыночкаў і лапачак-дочак”.

Последние новости

Общество

Глуск: 1396—2026. “Перуновы стрэлы” і шэдэўры сярэднявечных рамеснікаў

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Девятиклассник гимназии Глуска Егор Лось принял участие в областном этапе республиканского юниорского лесного конкурса «Квiтней, мой лес»

23 мая 2026
Читать новость
Общество

В Могилёве завершился областной слет юных спасателей пожарных

22 мая 2026
Читать новость
АПК

В Беларуси засеяно 97% площадей яровых культур

22 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский РОВД. Не верьте «письмам счастья»

22 мая 2026
Читать новость
Общество

В Музее Славы Могилевщины сегодня чествуют работников печатных и электронных СМИ, региональной типографии.

22 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем