Пяць дзён засталося да завяршэння 2011-2012 навучальнага года. Апошні званок для 1740 вучняў адной пачатковай школы-сада, сямі вучэбна-педагагічных комплексаў, што ў сельскай мясцовасці, дзвюх сярэдніх школ і гімназіі Глуска празвініць 30 мая а дзявятай гадзіне. Потым — для часткі школьнікаў бесклапотная пара летніх канікулаў, а для выпускні-коў пачынаюцца экзамены, тэрмін іх правядзення — з 1 па 12 чэрвеня. Дзевяцікласнікі (іх сяголета 179 чалавек) здаюць чатыры экзамены: адзін вусна, гісторыю Беларусі, і тры пісьмова, кантрольную па матэматыцы і дыктоўкі па рускай і беларускай мовах. У выпускнікоў 11 класаў тры экзамены: кантрольная па матэматыцы і пераказ па рускай або беларускай мове, адзін экзамен — на выбар вучня. Сяголета атэстат аб сярэдняй адукацыі ў нашым раёне атрымаюць 159 юнакоў і дзяўчат. Выпускны баль для іх будзе наладжаны 8 чэрвеня.
Теги
Последние новости
Будь в курсе
8 мая — Международный день Красного Креста и Красного Полумесяца
7 мая 2026
Власть
Лукашенко в преддверии священного праздника Дня Победы вручил государственные награды
7 мая 2026
Общество
Так і трэба жыць! Наведалі былога работніка ААТ “Глускі-АГРА” Рыгора Васільевіча Дзяшчэню
7 мая 2026
Власть
Лукашенко поздравил работников и ветеранов радио, телевидения и связи с профессиональным праздником
7 мая 2026
Будь в курсе
Как Глуск отметит День Победы. Праздничная программа
7 мая 2026
Власть
7 мая — День работников радио, телевидения и связи. Поздравление от руководства района