Темы

ДАІ заклікае бацькоў нагадаць дзецям аб дарожных правілах напярэдадні канікулаў

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае бацькоў нагадаць дзецям аб Правілах дарожнага руху напярэдадні летніх канікулаў, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

“Несумненна, што бацькі павінны заўсёды нагадваць аб правілах, паколькі асноўны працэс выхавання дзіцяці праходзіць менавіта ў сям’і, хоць і ў школах, і ў дзіцячых садах педагогі разам з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі пастаянна робяць гэта. Летняя пара звязана з высокай рызыкай небяспекі для дзяцей, таму што ў многіх сем’ях яны застаюцца дома адны, пакуль бацькі на рабоце”, – акцэнтавалі ўвагу ў дарожнай міліцыі.

“З надыходам доўгачаканых цёплых дзён і школьных летніх канікулаў у дзяцей з’явіцца шмат вольнага часу. Маршрут іх руху па вуліцах нашага горада ў сувязі з адсутнасцю заняткаў кардынальна зменіцца. Цяпер яны часцей будуць выязджаць на прагулку ў паркі і іншыя месцы адпачынку. Многія будуць у якасці сродку перамяшчэння практычна кожны дзень выкарыстоўваць веласіпед”, – таксама адзначылі ў ДАІ.

У Мінску ў бягучым годзе зарэгістравана 10 ДТЗ з удзелам дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў (мінус 28,6 працэнта да 2015 года). Здарэнняў, у якіх дзеці загінулі, не зарэгістравана. Аднак 10 дзяцей атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, з іх 6 – пешаходы, 3 – пасажыры, 1 – веласіпедыст. “Прычынай аварыі, як правіла, становіцца пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы, нечаканы выхад з-за транспартнага сродку або іншай перашкоды, гульня на праезнай частцы, невыкананне вадзіцелямі правіл праезду пешаходных пераходаў”, – растлумачылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Дарожная міліцыя нагадвае таксама, што з 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца комплекс мерапрыемстваў “Увага – дзеці!”. Асноўная задача – прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прывіццё юным удзельнікам дарожнага руху навыкаў бяспечных паводзін на дарогах, прыцягненне ўвагі вадзіцеляў, бацькоў і педагогаў да праблемы дзіцячага траўматызму на дарогах. “Асобная ўвага будзе ўдзелена правілам перавозкі дзяцей з абавязковым выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых устройстваў”, – зрабілі акцэнт у ДАІ. У дарожнай міліцыі падкрэслілі, што вадзіцелям трэба быць гатовымі да раптоўнага з’яўлення дзяцей на дарозе, асабліва паблізу кінатэатраў, паркаў, прыпынкаў грамадскага транспарту.

Последние новости

Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024