Темы

Глушчане выбралі сваіх дэлегатаў

Глушчане выбралі сваіх дэлегатаў

На пятым Усебеларускім народным сходзе жыхароў Глускага раёна прадставяць Уладзімір Царыкаў, старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта, Ірына Пятрова, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы, Людміла Ліпская, вядучы эканаміст Аўтапарка № 15, і Аляксандр Пятроў, выхавацель Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Менавіта іх выбралі дэлегатамі на народны форум упаўнаважаныя ад працоўных калектываў Глушчыны.

Усім вядома, што лепш адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць, а тут можна было і пабачыць, і пачуць, і нават на смак пакаштаваць. Менавіта такія падыходы і былі выбраны для правядзення раённага сходу ўпаўнаважаных па вылучэнні кандыдатур і выбранні ўдзельнікаў пятага Усебеларускага народнага сходу. Ён прайшоў у Глускім раёне 19 мая ў кінатэатры “Арыён”.

Пачатак сходу быў прызначаны на 15 гадзін, але ўжо апоўдні бульвар Грахоўскага ператварыўся ў пляцоўку для выстаўкі тэхнікі, якая працуе ў арганізацыях, установах, на прадпрыемствах раёна, на палетках фермерскіх гаспадарак. Яе прымяненне і тэхнічныя характарыстыкі былі напісаны на спецыяльных шыльдах, але куды цікавей, чым чытаць, было паглядзець, як выглядаюць знутры тыя машыны, якія мы амаль штодня бачым на вуліцах райцэнтра, — і газавай службы, і электрычных сетак, і хуткай дапамогі і іншыя. Нават людзям далёкім ад тэхнікі цікава было пабачыць, чым фермеры сеюць моркву, на чым гаспадаркі праводзяць хімапрацоўку раслін і пакуюць у стрэйчплёнку кармы для жывёлы. Што там казаць, і дарослым, і дзецям было што паглядзець на гэтай не зусім звычайнай выставе, а адзін хлопчык нават прымасціўся на насілках у “хуткай”, мабыць, уявіў сябе параненым бандыцкай куляй…

Агледзеўшы тэхніку, людзі падыходзілі да палатак райпо, набывалі свежае печыва ад мясцовых кандытараў, а прадукцыю хлебапёкаў можна было пакаштаваць і без грошай — на спецыяльна наладжанай выставе-дэгустацыі. Сярод таго, што вырабляецца ў раёне, была і прадукцыя ДЛГУ “Глускі лясгас”, і ганчарныя вырабы з Веснаўскага дома-інтэрната, а ў фае кінатэатра — вырабы выхавацеляў і выхаванцаў Цэнтра творчасці і Заеліцкага Дома рамёстваў. Усё гэта ўжо настройвала ўдзельнікаў сходу на рабочы лад, на тое, што гаворка там будзе весціся прадметна, з канкрэтнымі прыкладамі і фактамі. Сход адкрыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Царыкаў, ён нагадаў, што Указам № 164 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызначана дата правядзення пятага Усебеларускага народнага сходу — 22 і 23 чэрвеня. Гэта агульны сход прадстаўнікоў урада і іншых галін улады, кіраўнікоў і працаўнікоў прадпрыемстваў, дзеячаў навукі і культуры. Ён праходзіць адзін раз у пяць гадоў і з’яўляецца адной з важнейшых формаў народаўладдзя ў краіне, у яго рамках ацэньваюцца дзеянні ўлады за прайшоўшую пяцігодку і вызначаюцца асноўныя накірункі і параметры развіцця дзяржавы, зацвярджаецца план эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны на наступныя пяць гадоў.

У Глуску на раённым сходзе, акрамя ўпаўнаважаных ад працоўных калектываў, прысутнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Шамаль, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ніна Касцян, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці Іван Кажамяка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі суда, пракуратуры, грамадскіх аб’яднанняў раёна. Пасля выбрання рабочых органаў сходу, прэзідыума, падліковай камісіі, старшыні, сакратара сходу і рэдакцыйнай камісіі, яго ўдзельнікі прыступілі да абмеркавання парадку дня — выбрання ўдзельнікаў пятага Усебеларускага народнага сходу.

З дакладам перад прысутнымі выступіў старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў. Ён зазначыў, што працоўныя Глушчыны ўнеслі свой пасільны ўклад у дасягненні краіны. Асноўным накірункам развіцця нашага раёна стала мадэрнізацыя дзеючых вытворчасцей. За мінулую пяцігодку ў эканоміку раёна было ўкладзена 607 мільярдаў рублёў інвестыцый. У прыватнасці, Глускі лясгас правёў будаўніцтва і рэканструкцыю некалькіх вытворча-бытавых аб’ектаў, у рамках тэхнічнага перааснашчэння і мадэрнізацыі набыта шматаперацыйная лесанарыхтоўчая тэхніка, дзякуючы чаму значна павялічыўся аб’ём рэалізацыі прадукцыі на экспарт, а ўстаноўка новай лініі па вытворчасці ацыліндраваных вырабаў дазволіла павялічыць аб’ём вытворчасці ў два разы. Глускім філіялам Аўтапарка № 15 былі набыты чатыры грузавыя аўтамабілі і сем аўтобусаў, што дазволіла палепшыць якасць аказваемых паслуг і развіваць экскурсійна-турыстычную дзейнасць прадпрыемства. За кошт удасканалення ліній электрасувязі ў раёне колькасць абанентаў шырокапалоснага доступу ў інтэрнет павялічылася ў сем разоў, колькасць абанентаў Zala — у чатыры з паловай разы.

За прайшоўшыя пяць гадоў Глускі УКП “Жылкамгас” правёў рэканструкцыю цеплавых сетак працягласцю 3 900 метраў, зроблены цеплавая мадэрнізацыя і капітальны рамонт дамоў па вуліцах Савецкай, Карла Маркса і Кірава, у кастрычніку мінулага года пасля рэканструкцыі адкрылася гарадская лазня. Глускім райпо ў прайшоўшай пяцігодцы рэканструяваны магазіны “Родны кут” № 3 і № 99, пабудаваны і адкрыты новыя магазіны “Родны кут” № 5 і “Расінка”, у маі гэтага года плануецца адкрыццё магазіна нашага райпо ў Старых Дарогах. Цэхам замарозкі штогод вырабляецца каля тысячы тон ягад і грыбоў пад гандлёвай маркай “Глусское лукошко”, замарожаная прадукцыя рэалізуецца як на ўнутраным рынку, так і на экспарт, у асноўным у краіны Еўрасаюза і Расію.

Адным з прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна было і застаецца забеспячэнне насельніцтва жыллём, за мінулыя пяць гадоў у раёне за кошт усіх крыніц фінансавання была ўведзена ў эксплуатацыю 31 тысяча 900 метраў агульнай плошчы жылых дамоў, гэта 80-кватэрны і два 40-кватэрныя дамы па вуліцы Кірава, 60-кватэрны дом па вуліцы Гагарына ў Глуску, пабудаваны 6-пакаёвы аднапавярховы дом для дзяцей-інвалідаў Веснаўскага дома-інтэрната. За названы перыяд прыродны газ прыйшоў у 579 жылых дамоў. У 2016 годзе плануецца пабудаваць 2,8 кіламетра вулічных газаправодаў і газіфікаваць яшчэ 71 жылы дом.

Сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна за 2011—2015 гады было выраблена больш за 110 тысяч тон зерня, 27 тысяч тон бульбы, валавы надой малака склаў 102,6 тысячы тон, рэалізавана жывёлы на забой 10 тысяч 300 тон. На тэрыторыі Глускага раёна дзейнічаюць 18 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, якія ў асноўным займаюцца вырошчваннем раслінаводчай прадукцыі (агародніны). Паспяхова працуе, пастаўляючы драўляныя паддоны ў краіны Еўрасаюза, сялянская гаспадарка “Поблін”.

У канцы 2015 — пачатку 2016 года былі створаны новыя фермерскія гаспадаркі: “Яблоко-Агро” (запланавана пасадка яблыневага саду), “Дубровские овощи” (вырошчванне агародні-ны) і “ПолинАгро” (вырошчванне агародні-ны ў парніках). На працягу ўсёй пяцігодкі вялікае значэнне надавалася развіццю знешнегандлёвага супрацоўніцтва: арганізацыямі раёна за гэты перыяд было экспартавана  тавараў на 12 мільёнаў 100 тысяч долараў ЗША, геаграфія экспарту ўключала такія краіны, як Расія, Германія, Польшча, Літва, а ўжо сёння можна гаварыць пра наладжванне супрацоўніцтва з партнёрамі з Нідэрландаў, Пакістана, Венгрыі, Казахстана, Злучаных Штатаў Амерыкі.

Разам з рэальным сектарам эканомікі дынамічна развіваліся ўстановы сістэмы адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту, сацыяльнай абароны, у кожнай сферы ёсць свае канкрэтныя справы і дасягненні.

На гэты год і новую пяцігодку, адзначыў у сваім дакладзе старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў, перад раёнам і ўсімі працоўнымі калектывамі пастаўлены канкрэтныя задачы. Найперш гэта развіццё арганізацый усіх формаў уласнасці, і тут асаблівая ўвага будзе ўдзелена навядзенню парадку, выкананню дысцыпліны і тэхналагічных патрабаванняў. У ДЛГУ “Глускі лясгас” запланавана будаўніцтва пелетнага завода. Інвестыцыі на рэалізацыю гэтага праекта складуць 40 мільярдаў рублёў, пры гэтым будзе створана 12 дадатковых рабочых месцаў. Для больш поўнай загрузкі цэха замарозкі райпо ў 2015 годзе на 5 гектарах земляў аграфірмы “Слаўгарадскі” пасаджаны саджанцы чорных парэчак. Разглядаецца пытанне па арганізацыі вытворчасці па вырошчванні грыбоў — дрэўнавушак (вешанак) і шампіньёнаў. Перад УКП “Жылкамгас” пастаўлена задача ў гэтым годзе арганізаваць выпуск пластыкавых вокан. І ўсё гэта пры безумоўным зніжэнні затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі. Важнымі задачамі на бліжэйшую і больш аддаленую перспектыву з’яўляюцца стварэнне новых рабочых месцаў, рост экспарту, прыцягненне ў раён замежных інвестыцый і павышэнне ўкладу малога і сярэдняга бізнесу ў эканоміку. Аднак, вырашаючы гэтыя  эканамічныя задачы,  нельга забываць на паляпшэнне дэмаграфі-чных паказчыкаў, павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання і адукацыі, на захаванне і развіццё культурнай спадчыны, падтрыманне законнасці і парадку. Пры гэтым усім нам патрэбна разумець, што вырашэнне важных  агульнадзяржаўных задач, як і развіццё нашага раёна, асабісты дабрабыт кожнага з нас, залежаць ад нашай жа працоўнай і творчай актыўнасці.

Даклад старшыні райвыканкама сваімі выступленнямі дапоўнілі ўдзельніца чацвёртага Усебеларускага народнага сходу Аксана Грыгор’ева, выкладчыца гімназіі, і ўпаўнаважаны раённага сходу Сяргей Максімовіч, дырэктар ДЛГУ “Глускі лясгас”.

Глускаму раёну ў адпаведнасці з нормай прадстаўніцтва на  пяты Усебеларускі народны сход патрэбна было выбраць чатыры ўдзельнікі. Іх кандыдатуры назваў намеснік старшыні раённага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні народнага сходу Дзмітрый Цімчанка. Гэта Уладзімір Царыкаў, старшыня раённага выканаўчага камітэта, вынікам яго работы стала ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскай гаспадаркі і прамысловасці раёна,  паляпшэнне ў развіцці сацыяльнай сферы. Людміла Ліпская, вядучы эканаміст Глускага філіяла Аўтапарк № 15, стаж работы ў арганізацыі складае больш за 25 гадоў, вопытны і высокакваліфікаваны спецыяліст, прымае актыўны ўдзел у грамадскім і спартыўным жыцці раёна. Аляксандр Пятроў, выхавацель Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў, яго выхаванцы неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, у тым ліку Спецыяльных Алім-пійскіх гульняў 2015 года ў Лос-Анджэлесе, дзе яны заваявалі адзін сярэбраны і два бронзавыя медалі. Ірына Пятрова, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы, працуе тут з 1993 года, з 2005 года — узначальвае ўстанову, у сферы аховы здароўя паспяхова выконваюцца дзяржаўныя стандарты, укараняюцца новыя методыкі абследавання хворых, выкарыстоўваюцца сучасныя метады лячэння.

Названыя кандыдатуры былі аднагалосна падтрыманы ўпаўнаважанымі раённага сходу падчас адкрытага галасавання, таму няма сумнення, што яны дастойна прадставяць Глускі раён на пятым Усебеларускім народным сходзе. Аднагалосна была прынята і рэзалюцыя раённага сходу ўпаўнаважаных. У ёй, у прыватнасці, адзначана, што ў раёне праведзена вялікая работа па выкананні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2011—2015 гады, у рабоце галін народнай гаспадаркі дасягнуты пэўныя поспехі, вызначаны асноўныя прыярытэты развіцця раёна на 2016—2020 гады. Раённы сход упаўнаважаных лічыць, што залогам паспяховага развіцця краіны і рэгіёна з’яўляюцца палітычная стабільнасць у дзяржаве, згода ў грамадстве, адказнасць перад народам органаў мясцовай улады і кожнага грамадзяніна. Неабходна далей удасканальваць механізм дзяржаўнай эканамічнай і сацыяльнай палітыкі праз максімальнае задзейнічанне мясцовых умоў, рэсурсаў і магчымасцяў. “Жыхары Глушчыны, — гаворыцца ў рэзалюцыі, — адабраюць і падтрымліваюць палітыку дзяржавы, праводзімую ў галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця, і ўпэўнены, што рэалізацыя пастаўленых задач забяспечыць эфектыўнае развіццё эканомікі нашай краіны як асновы дабрабыту беларускага народа”.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Нет банкомата — снимайте деньги на кассе магазина. Точки продаж подключаются к сервису по выдаче наличных от Беларусбанка

29 апреля 2024
Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024