Темы

Аб такой рабоце марыла з дзяцінства

Аб такой рабоце марыла з дзяцінства

Быць не проста медыцынскім работнікам, а фельчарам, прычым фельчарам брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, расказвае Жанна Непачаловіч (на здымку), яна хацела яшчэ са школы. Да гэтай сваёй мары ішла настойліва і паслядоўна. Паступіла ў Мінскае медыцынскае вучылішча №1, пасля яго заканчэння 3 гады працавала загадчыцай ФАПа ў Старадарожскім раёне, затым вярнулася на родную Глушчыну і пайшла працаваць, як і хацела, менавіта ў службу хуткай дапамогі і менавіта фельчарам выязной брыгады. Такім чынам у медыцыне Жанна Уладзіміраўна ўжо 29 гадоў, з іх 26 — на неадкладнай дапамозе. Больш таго, за прафесіяналізм і адказныя адносіны ёй даверана ўзначальваць аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі, старшым фельчарам Жанна Непачаловіч працуе тут ужо каля дзесяці год.
Работа медыка няпростая заўсёды, а працаваць па зменах, ды яшчэ з выездамі для аказання неадкладнай дапамогі, калі чалавек можа разлічваць толькі на твае веды і ўменні, — гэта цяжка. І ўсё ж наша суразмоўца, расказваючы пра сябе і сваю работу, паўтарае, што ёй менавіта такая спецыфіка па душы, іншага для сябе яна ўжо і не ўяўляе. Дарэчы, і ўсе, хто працуе ў гэтым аддзяленні зараз, таксама работнікі са значным стажам. “Людзі выпадковыя, — заўважае Жанна Уладзіміраўна, — у нас доўга не затрымліваюцца, затое ў тых, што засталіся, я ўпэўнена, і ў іх чалавечых якасцях, і ў прафесійных навыках”.
Увогуле ж паскардзіцца на ўмовы працы ў адзяленні хуткай медыцынскай дапамогі не могуць. Як зазначае Жанна Непачаловіч, кіраўніцтва бальніцы стараецца заяўкі гэтага аддзялення выконваць у першую чаргу. Тут поўная ўкамплектаванасць лекамі, ёсць уся патрэбная ім для работы медыцынская апаратура, створаны поўны запас прэпаратаў для работы ў надзвычайных сітуацыях, нядаўна атрыманы новыя ўкладкі (так называюцца сумкі) фельчара хуткай медыцынскай дапамогі, а само аддзяленне ўжо каля 7 гадоў размяшчаецца ў асобным памяшканні, камп’ютэрызавана месца дзяжурнага, ёсць пакой для адпачынку. Так што працуй. І яны працуюць, 12 фельчараў, 4 дыспетчары, 8 вадзіцеляў. З задавальненнем яшчэ прымуць у свой калектыў медыкаў, як пішуць у яб’явах, з жаданнем працаваць.
Што да гераіні нашага расповяду, то яна, плюс да ўсяго іншага, шчаслівая жонка і маці дзвюх дарослых дачок (малодшая вучыцца ў медінстытуце, старэйшая працуе ў Следчым камітэце Пухавіцкага РАУС). У вольны ад работы час любіць займацца кветкамі, як, дарэчы, амаль усе яе падначаленыя жанчыны-калегі. Магчыма, кветкі дапамагаюць ім пераключыцца ад людскога болю, якога так шмат бачаць медыкі, на штосьці прыгожае, дабаўляюць радасці ў жыцці. Спадзяёмся, блізкае прафесійнае свята таксама будзе спрыяць паляпшэнню іх агульнага настрою. Бо яно абяцае не толькі падзяку і віншаванні, але і заслужаныя ўзнагароды найбольш старанным членам калектыву. Сярод іх і старшы фельчар аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Жанна Непачаловіч.

Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024