Темы

Продаж тавараў у сацсетках незаконны

У сувязі з частымі выпадкамі падману спажыўцоў, якія ажыццяўляюць пакупкі ў сацыяльных сетках у інтэрнэце, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю звяртае ўвагу, што продаж тавараў у сацсетках незаконны. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце МАРГ.

«Набываючы тавары ў інтэрнэт-магазінах, якія маюць пашырэнне зоны .com і да т.п., або на інтэрнэт-сайтах, дзе прадавец пазначае толькі электронную пошту або тэлефон, абараніць правы спажыўцоў складана, паколькі вызначыць суб’екта гандлю ў гэтых выпадках цяжка», — гаворыцца ў паведамленні.

Там нагадваецца, што 15 верасня адбыўся інцыдэнт з анлайн-магазінам «Маргарытка», у якім грамадзяне на сайце vk.com/margaritka_margaritka заказвалі тавары па нізкіх цэнах. Пасля заказу і аплаты тавару яго дастаўка затрымлівалася, а ў выніку пасылкі перасталі прыходзіць зусім. Заказчыкі спрабавалі атрымаць грошы назад, але беспаспяхова.

Каб пазбегнуць падману пры куплі тавараў з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю рэкамендуе звяртаць увагу, што ў рэкламе тавараў, якая размяшчаецца ў сацыяльных сетках, на сайтах інтэрнэт-пляцовак павінна быць гіперспасылка на зарэгістраваны суб’ектам гандлю ў Гандлёвым рэестры інтэрнэт-магазін. У адпаведнасці з заканадаўствам даменнае імя інтэрнэт-магазіна павінна знаходзіцца ў нацыянальнай даменнай зоне, што мае абазначэнне .by, .бел.

Інфармацыя аб зарэгістраваных у Гандлёвым рэестры Беларусі інтэрнэт-магазінах размешчана на афіцыйным сайце ведамства www.mintorg.gov.by ў рубрыцы «Гандлёвы рэестр», падрубрыка «Публікацыя звестак».

Последние новости

Власть

«Можем конкурировать». Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

30 июля 2026
Читать новость
Общество

В рамках Единого дня безопасности дорожного движения сотрудники отделения ГАИ напомнили дошколятам о правилах поведения на дороге

30 июля 2026
Читать новость
Будь в курсе

Костюковичи готовятся ко Дню белорусской письменности

30 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко в Бресте ознакомится с работой электролампового завода

30 июля 2026
Читать новость
Общество

По статистике: Глусский район, I полугодие 2026 года. Труд и стоимость рабочей силы

30 июля 2026
Читать новость
АПК

В Глуске прошел конкурс профмастерства среди техников-осеменаторов

30 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем