Темы

У парк, на каруселі!

У парк, на каруселі!

У лютым 1990 года ў адным з нумароў раённай газеты надрукавана кароткая нататка: “Пяць атракцыёнаў устаноўлена ў скверы райцэнтра. Яны ўжо апрабаваны ў рабоце і з надыходам цяпла запрацуюць на радасць дзетвары”. Думаю, што большасць глушчан вельмі добра памятае тыя каруселі: “Сюрпрыз”, “Арбіта”, “Паравозік”, “Лодачкі” і “Званочак”. З’яўленне ў Глуску сапраўдных атракцыёнаў было для мяне, маіх сяброў, а таксама і ўсіх тагачасных глускіх дзяцей, напэўна, адной з самых значных падзей нашага дзяцінства. Дзіва што: цяпер, каб пакатацца на любімых каруселях, не трэба было чакаць, калі паедзеш з бацькамі ў горад, а вось яны, у парку — катайся колькі хочаш.

Першага мая, пасля святочнай дэманстрацыі, атракцыёны запрацавалі. У той дзень, каб патрапіць на іх, патрэбна было яшчэ вялікую чаргу адстаяць. Здымак, што вы, паважаныя чытачы, бачыце зверху, зроблены падчас работы атракцыёна “Сюрпрыз”, які быў самым экстрэмальным, але і самым папулярным, прычым і ў дзяцей, і ў дарослых. Цяпер страшна сабе ўявіць, але з мер бяспекі на гэтым атракцыёне быў толькі хліпкі ланцужок, а яшчэ свае рукі, якія моцна трымаліся за поручні ды цэнтрабежная сіла, прыціскаючая экстрэмалаў да ўвагнутай спінкі. Аб тым, што атракцыён працуе, можна было здагадацца здалёк: дзяўчаты вельмі гучна пішчалі. Трэба адзначыць, што гэты віск нікога не пужаў, а, магчыма нават, наадварот, толькі прыцягваў увагу да каруселі — наведвальнікі на “Сюрпрызе” былі заўсёды. І вось задаволеныя дзеці і дарослыя, атрымаўшы сваю частку адрэналіну, крыху хістаючыся ад “Сюрпрызу”, ішлі да іншай каруселі…

Цяпер аб існаванні ў Глуску атракцыёнаў нагадваюць толькі фотаздымкі ды дзве старыя тратуарныя пліткі на тым месцы, дзе стаяў адзін з іх. Старыя каруселі саступілі месца новым сучасным атракцыёнам — надзіманым горкам, батуту ды іншым, да якіх сучасныя дзеці таксама цягнуць за руку сваіх бацькоў.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Здымак з сайта ok.ru і з архіва Ігара Кірына

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024