Темы

Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў павялічацца з лістапада

 У Беларусі дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў павялічацца з лістапада бягучага года, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей” з 1 студзеня 2013 года памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і. На першае дзіця ён складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей – 40 працэнтаў. Дапамога на дзіця-інваліда назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сям’і.

Для разліку памеру гэтага віду дапамогі з 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017 года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за трэці квартал бягучага года ў памеры Br743,6. Такім чынам, з лістапада па студзень памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складзе на першае дзіця Br260,26 (з 1 жніўня па 30 кастрычніка – Br252,39), на другое і наступных дзяцей – Br297,44 (цяпер – Br288,44), на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў – Br334,62 (Br324,50).

Пражываючым на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне далейшага адсялення або з правам на адсяленне дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 працэнтаў да ўстаноўленага законам.

Што датычыцца дзіцячых дапамог, якія вылічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), то іх памер будзе вядомы пасля прыняцця пастановы Мінпрацы і сацабароны аб памеры БПМ на перыяд з 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017 года.

У бягучым годзе пераразлік памераў дзіцячых дапамог ажыццёўлены ўжо чатыры разы ў сувязі з павелічэннеі БПМ (з 1 лютага, 1 сакавіка, 1 мая, 1 жніўня) і два разы – у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал (з 1 лютага і з 1 жніўня).

Нацыянальным заканадаўствам прадугледжана разгалінаваная сістэма дапамог сем’ям у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей – усяго назначаецца 11 відаў дапамог.

Последние новости

Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024