Темы

У Беларусі на 100 вакансій прыпадае 111 беспрацоўных

У Беларусі на канец верасня 2016 года на 100 заяўленых вакансій прыпадала 111 беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (на канец верасня 2015 года — 159 чалавек). Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец верасня  2016 года склала 40,3 тыс. чалавек, што на 7,9 працэнта менш, чым на канец верасня 2015 года, і на 5,6 працэнта менш, чым на канец жніўня 2016 года.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец верасня бягучага года склаў 0,9 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец верасня мінулага года — 1 працэнт).

У студзені-верасні бягучага года на ўлік было пастаўлена 187,3 тыс. чалавек, якія звярнуліся па дапамогу ў працаўладкаванні, з іх прызнана беспрацоўнымі 127,4 тыс. чалавек, або 68 працэнтаў ад колькасцІ тых, хто звярнуўся. Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 124,8 тыс. чалавек, у тым ліку 81,6 тыс. беспрацоўных, або 65,4 працэнта ад колькасці ўсіх працаўладкаваных.

На канец верасня ў агульнай колькасці зарэгістраваных беспрацоўных жанчыны складалі 33,2 працэнта.

Последние новости

АПК

В Беларуси намолотили 6,6 млн тонн зерна

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Новая асфальтовая дорожка появилась вдоль улицы Кирова по направлению к средней школе № 1 им. С. И. Граховского

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Ирина Курочкина одержала победу на международном турнире по борьбе в Китае

10 августа 2026
Читать новость
Происшествия

Спасатели ликвидировали пожар на зерносушильном комплексе в Горецком районе

10 августа 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко встретился с лидером КПРФ Зюгановым

10 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Скоро в школу. Какой ассортимент вещей и предметов предлагают магазины Глуска

10 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем