Темы

Свята народных талентаў

Свята народных талентаў

“Народныя таленты табе, Беларусь!” — святочнае мерапрыемства пад такой назвай прайшло ў мінулую пятніцу ў кінатэатры “Арыён”. Прымеркавана яно было да рэспубліканскага Тыдня прафсаюзнай культуры і, як адзначыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка, падводзіла вынікі Года культуры.

Старшыня Глускага раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка ўручае дыплом педагогу дзіцячай школы мастацтваў Марыне Рудабелец

Хаця гэта і была пятніца, будні дзень, народу ў зале сабралася нямала — прафсаюзныя актывісты, тыя, хто вылучаецца сваімі працоўнымі і грамадскімі дасягненнямі, і проста аматары мастацтва. Сярод прысутных быў і прадстаўнік Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Вадзім Новікаў. А на сцэне для сабраўшыхся спявалі і танцавалі самадзейныя артысты, работнікі раённага Дома культуры, выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў і Цэнтра творчасці. Шчырымі апладысментамі падтрымлівалі гледачы выступленні самых маленькіх, пачынаючых, артыстаў. Не менш горача віталі яны тых, каго, бадай што, і не трэба ўжо прадстаўляць са сцэны, бо іх глушчане даўно ведаюць, — пераможцаў раённых этапаў конкурсу “Новыя імёны Беларусі” Анастасію Патапенку і Вікторыю Сініцыну, таксама Дзмітрыя Сокала, Людмілу Усеню, Наталлю Аншыц і іншых.

Перад глушчанамі выступае ўзорны харэаграфічны калектыў “Вясёлка” дзіцячай школы мастацтваў

Гучалі апладысменты і падчас узнагароджання — на мерапрыемстве былі ўручаны граматы і дыпломы раённага аб’яднання прафсаюзаў за прафесіяналізм, уклад у развіццё культуры ў Глускім раёне і за актыўны ўдзел у развіцці і папулярызацыі культуры нашага раёна за яго межамі. Сярод узнагароджаных — начальнік раённага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Гулевіч, харэографы дзіцячай школы мастацтваў Сняжана Каржнёва і Марына Рудабелец, музычны работнік санаторнай школы Фёдар Хлань, удзельнікі мастацкай самадзейнасці Руслан Рындзевіч і Аляксандр Грамыка, інспектар па кадрах ААТ “Турыно-агра” Надзея Жук і іншыя.

Усяго ў спісе ўзнагароджаных — 17 чалавек, але, вядома, энтузіястаў, людзей, якія нямала робяць для культурнага жыцця раёна, нашмат болей. Ведаюць Глушчыну нават за межамі Беларусі дзякуючы майстрам Заеліцкага Дома рамёстваў. Карысную справу адраджэння мясцовых абрадаў распачала са сваімі самадзейнымі артыстамі дырэктар Заеліцкага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу Алена Мікуліч. Не магу не ўзгадаць настаўніцу дзіцячай школы мастацтваў па класе цымбалаў Людмілу Клімчык — яе вучаніца Дар’я Сарапас прынесла ў скарбонку нашага раёна не адно прызавое месца, у тым ліку міжнароднага маштабу, і кіраўніка аб’яднання па інтарэсах Цэнтра творчасці Наталію Юрэвіч, чые выхаванцы таксама неаднаразова станавіліся пераможцамі розных конкурсаў. А ветэраны, якія стаялі ў вытокаў сённяшніх народных ансамбляў, або ольніцкія бабулі, якія аўтэнтычныя песні спяваюць не толькі на лаўцы каля дома, а згаджаюцца ў сваім даволі салідным узросце ехаць выступаць з імі за шмат кіламетраў?! Прыходзіць на памяць і бібліятэкар-краязнаўца з Завалочыц Тамара Кулік. У гэтым жа шэрагу годнае месца займае і імя сапраўднай энтузіясткі мастачкі Алены Пятровай. Упэўнена, што кожны кіраўнік кожнага сельскага клуба назаве не адно і не два прозвішчы тых, хто пасля работы ў калгасе ці яшчэ дзе, адклаўшы хатнія клопаты, ідзе на рэпетыцыі. Ды, канешне, немагчыма пералічыць усіх тых, хто заслугоўвае добрых слоў.

Цудоўна, што на Глушчыне столькі неабыякавых, творча адораных людзей, якія і ствараюць яе культурнае жыццё, робяць яго цікавым, адметным, разнастайным…

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024