Темы

У Беларусі праходжанне альтэрнатыўнай службы пачалі ўжо 24 чалавекі

У Беларусі праходжанне альтэрнатыўнай службы пачалі ўжо 24 чалавекі, паведамілі ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З 1 ліпеня 2016 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2015 года “Аб альтэрнатыўнай службе”. Гэта дало магчымасць грамадзянам рэалізаваць замацаванае ў Канстытуцыі права на замену воінскай службы альтэрнатыўнай.

Першыя альтэрнатыўшчыкі прыбылі да месца службы 1 снежня мінулага года. Паводле даных на 6 студзеня бягучага года, пачалі службу ўжо 24 маладыя чалавекі. Усяго Міністэрствам працы і сацабароны прыняты рашэнні аб месцы праходжання альтэрнатыўнай службы адносна 54 грамадзян, якім па рашэнні прызыўных камісій воінская служба заменена на альтэрнатыўную службу.

Альтэрнатыўшчыкі накіраваны ў бальніцы, дамы-інтэрнаты, арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і лясгасы. Штомесячнае грашовае ўтрыманне для іх устанаўліваецца ў памеры 150 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ). Памер утрымання павышаецца на 20 працэнтаў БПМ з 13-га месяца альтэрнатыўнай службы, на 40 працэнтаў БПМ – з 25-га месяца. Грошы выплачваюцца органам па працы, занятасці і сацабароне па месцы знаходжання арганізацыі, у якой грамадзянін праходзіць альтэрнатыўную службу, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Як растлумачылі ў міністэрстве, альтэрнатыўная служба ўяўляе сабой грамадска карысную дзейнасць узамен воінскай службы. На яе накіроўваюцца грамадзяне, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, прыгодныя па стане здароўя і фізічным развіцці да яе праходжання, але якія заявілі аб тым, што прыняцце Ваеннай прысягі, нашэнне, прымяненне зброі або непасрэдны ўдзел у вытворчасці і абслугоўванні зброі, боепрыпасаў і баявой тэхнікі супярэчаць іх рэлігійным перакананням.

Пытанне аб замене воінскай службы на альтэрнатыўную разглядаецца раённымі (гарадскімі) прызыўнымі камісіямі па месцы жыхарства грамадзяніна на падставе яго пісьмовай заявы. Законам вызначана, што альтэрнатыўшчыкі праходзяць службу ў арганізацыях аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай, сельскай і лясной гаспадаркі, у арганізацыях, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам і рамонтам дарог і чыгуначных пуцей.

Тэрмін альтэрнатыўнай службы для асоб, якія не маюць вышэйшай адукацыі, складае 36 месяцаў, для грамадзян з вышэйшай адукацыяй – 24 месяцы.

Для альтэрнатыўшчыкаў прадугледжана забеспячэнне праязнымі дакументамі для праезду да месца праходжання альтэрнатыўнай службы і да месца жыхарства пасля звальнення; выплата штомесячнага грашовага ўтрымання; прадастаўленне памяшкання для пражывання, а таксама вызваленне ад платы за карыстанне гэтым памяшканнем і за жыллёва-камунальныя паслугі; забеспячэнне бяспечных умоў праходжання альтэрнатыўнай службы і інш.

Последние новости

Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Брянская наступательная операция

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченко

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024