Каманды прадпрыемстваў і арганізацый Глушчыны змагаліся за права быць лідарамі ў спартыўных спаборніцтвах і конкурсах. Перамогі кожнаму пажадаў кіраўнік раёна Юрый Дымша, які наведаў спаборніцтвы і пагутарыў з моладдзю. Як адзначыў старшыня райвыканкама, падобныя мерапрыемствы спрыяюць не толькі патрыятычнаму выхаванню і здароваму ладу жыцця, але і дапамагаюць працоўнай моладзі раёна пазнаёміцца, пасябраваць, згуртоўваюць калектывы. Такія акцыі павінны праводзіцца і аб’ядноўваць як мага больш маладых глускіх працаўнікоў. А кіраўнікі ўсіх арганізацый раёна павінны быць зацікаўлены, каб іх работнікі не толькі добра працавалі, але і цікава праводзілі свой вольны час. Арганізатары злёту, раённы камітэт БРСМ, аддзелы фізічнай культуры, спорту і турызму, адукацыі, культуры, па справах моладзі, падрыхтавалі для ўдзельнікаў цікавую і насычаную праграму спаборніцтваў: турыстычная паласа перашкод, валейбол, перацягванне каната, конкурсы песні, турыстычнага быту, на лепшую паходную страву. Пачалося мерапрыемства з агульнага пастраення. Капітаны каманд паднялі дзяржаўны сцяг. Адкрыла маладзёжны злёт намеснік старшыні Глускага райвыканкама Людміла Клыга. Звяртаючыся да моладзі, яна падкрэсліла, што развіццё фізічнай культуры і спорту з’яўляецца прыярытэтным накірункам у нашай краіне, і таму вельмі важна, што на Глушчыне такія маладзёжныя спаборніцтвы сталі ўжо добрай традыцыяй і штогод збіраюць самую лепшую, самую спартыўную моладзь раёна. Станоўча адзначыла намеснік старшыні кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, што накіравалі свае каманды на злёт, яны, упэўнена Людміла Клыга, не толькі добра ведаюць сваю справу, але і забяспечваюць таварыскія адносіны ў падначаленых ім калектывах. Спаборніцтвы праходзілі ў вельмі напружаным рытме. Гульнёвыя і сілавыя, творчыя і кулінарныя, яны патрабавалі ад каманд зладжаных дзеянняў, узаемавыручкі, падтрымкі, фантазіі. Усе вельмі добразычліва адносіліся адзін да аднаго, і хоць у кожным конкурсе былі пераможцы і пераможаныя, але дух саперніцтва не засланіў добрага настрою, весялосці, радасці свята. У злёце ўдзельнічалі пяць каманд: аўтапарка № 15, СВК “Калгас “Зара”, аддзела адукацыі, раённай бальніцы і ўпершыню – цэнтра банкаўскіх паслуг № 707 ААТ “ ААБ “Беларусбанк”. У спаборніцтвах па валейболе перамагла каманда “Зары”, лепшымі на турыстычнай паласе перашкод былі прадстаўнікі раённай бальніцы, традыцыйна няма роўных у перацягванні каната камандзе аўтапарка, сярод усіх прадстаўленых на конкурс страў перавагу журы аддало паходнай страве, прыгатаванай «банкірамі», турыстычны быт больш удала арганізавала каманда бальніцы, а вось у конкурсе песні перамагла моладзь з аддзела адукацыі. У агульным заліку па колькасці набраных балаў лідарам стала каманда аддзела адукацыі. На закрыцці спаборніцтваў пераможцаў узнагародзілі намеснік старшыні Глускага райвыканкама Людміла Клыга і першы сакратар райкама БРСМ Юлія Стаўская.
І.ГРАМЫКА Фота С.РУДЗІНСКАГА
Теги
Последние новости
Общество
С Днем Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь! Поздравляет Олег Дьяченко
11 мая 2025
Власть
11 мая — День Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь!
11 мая 2025
Власть
Александр Лукашенко о параде Победы в Москве: «Это самый лучший, самый сильный парад»
9 мая 2025
Власть
Анатолий Исаченко: Память о Великой Победе – основа мира и будущего страны
9 мая 2025
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Глуск празднует 80-летие Великой Победы. Большой фоторепортаж
9 мая 2025
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Сведкі мінулай вайны. Раіса Сямёнаўна Медзвядок у праекце “Сямейная рэліквія”