Темы

Зрабіць традыцыяй? Чаму б і не?!

Аўдыторыя сабралася не надта вялікая, прыблізна з трэць залы, але вельмі дружная і шчырая ў плане праяўлення эмоцый і ўдзячнасці артыстам за іх выступленне. Гаворка ідзе пра святочны канцэрт “Хрыстос Уваскрэс!”, які праходзіў на светлай Пасхальнай сядзміцы ў кінатэатры “Арыён”. Каб падкрэсліць прыгажосць і яркія фарбы галоўнага хрысціянскага свята і разам з гэтым прадэманстраваць разнастайныя таленты нашых людзей, у фае арганізавалі выставу работ мясцовых умельцаў: прафесійных і самадзейных майстроў з Заеліцкага Дома рамёстваў, вопытнай вышывальшчыцы ікон бісерам Святланы Дубовік, юнай, але вельмі здольнай да розных рукадзелляў жыхаркі Глуска, навучэнкі гімназіі, прызёра абласной прадметнай алімпіяды па абслугоўваючай працы Наталлі Дзяшчэні. Там жа, у фае кінатэатра,  можна было зрабіць ахвяраванне на храм Раства Хрыстова ў Глуску — будынак рэстарана, што пабудаваны на падмурку старога храма, цяпер перададзены веруючым, пры ім стварылася праваслаўная абшчына, вядзецца прыходская дзейнасць. Менавіта хор храма Раства Хрыстова і пачаў святочны канцэрт выкананнем пасхальнага трапара. Затым усіх прысутных з Вялікаднем павіншаваў протаіерэй Мікалай Глаз, тую пасхальную радасць аб Уваскрэсенні Хрыстовым, з якой мы ў гэтыя дні выходзім з храмаў, ён пажадаў несці ў свае дамы, сваім родным і ўсім, хто жыве і працуе разам з намі, каб гэтай радасцю напоўніць і асвяціць наша жыццё. У падтрымку, у падмацаванне гэтай вялікай духоўнай радасці радасць душэўную гледачам канцэрта падарылі яго ўдзельнікі. Гэта народны ансамбль народнай песні “Вярбічанька” Клятнянскага сельскага Дома культуры, навучэнцы школы мастацтваў Альбіна Лубкова, Яўгенія Каранец, Марыя Савончык, Дар’я Сарапас, Аляксей Варабей і Ангеліна Баскаулава, удзельніца тэлевізійнага праекта “Таленты краіны” Ефрасіння Ворахава, дуэт раённага Дома культуры Ірына Жаркевіч і Сяргей Байдакоў, перад глушчанамі таксама выступілі Наталля Аншыц, Людміла Крукоўская і матушка Іаанна Малахоўская з Мінска. Рэпертуар канцэрта адпавядаў святу: і весяліў, і замілоўваў, і прымушаў задумацца, а выканальніцкае майстэрства юных і дарослых, самадзейных і прафесійных артыстаў выклікала шчырае захапленне гледачоў, пацвярджэнне якому былі сапраўды гарачыя і вельмі шчырыя апладысменты. Пасхальны канцэрт настолькі спадабаўся, што прагучала прапанова зрабіць яго традыцыйным. Прапанова слушная. А чаму б і не?! Што да сабраных добраахвотных ахвяраванняў для храма Раства Хрыстова, то яны накіраваны на набыццё рэчаў, неабходных для богаслужэнняў.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024