Темы

За вернасць прафесіі

За вернасць прафесіі

Вернасць прафесіі — гэтыя словы гучаць даволі часта і таму ўспрымаюцца ўжо як нешта зацёртае і банальнае. Але ж на самой справе ёсць людзі, якія, аднойчы прыйшоўшы ў прафесію, застаюцца ў ёй назаўсёды, пры гэтым паспяхова пазбягаюць прафесійнай дэфармацыі і выгарання.

Любоў Іванаўна Долбік — менавіта з такіх, адданых адной справе, людзей. Закончыўшы Магілёўскае вучылішча культуры, 1 лютага 1983 года яна пачала працаваць у Балашэвіцкім СДК, і на больш чым 30 гадоў гэты клуб стаў яе працоўным месцам. Любоў Іванаўна вывучыла характары і здольнасці мясцовых жыхароў, пастаралася згуртаваць у клубе і малых, і дарослых артыстаў, назапасіла вялікі этнаграфічны матэрыял. Самадзейны калектыў з Балашэвіч з ахвотай рыхтаваўся і праводзіў традыцыйныя абрады на Масленіцу, Тройцу, Каляды, Вялікдзень, а яшчэ канцэрты — да 7 лістапада, 8 Сакавіка, 9 Мая, Новага года. “Лічы, усё жыццё прайшло ў сферы культуры, якія толькі мерапрыемствы мы не ладзілі. У Балашэвічах вельмі моцныя народныя традыцыі, бо там жывуць у асноўным карэнныя жыхары, якія добра памятаюць звычаі сваіх продкаў. Вялікая асалода працаваць у такім асяроддзі”, — кажа Любоў Іванаўна.

Пэўна, каб Балашэвіцкі клуб не закрылі ў мінулым годзе, у працоўнай кніжцы Любові Долбік так бы і застаўся адзіны запіс. Але вось ужо год яна працуе дырэктарам Усцярхоўскага сельскага Дома культуры і ўвесь свой вопыт прымяняе цяпер тут. Ва Усцярхах ёсць школа, шмат дзяцей, і гэта, заўважае Любоў Іванаўна, вялікае падспор’е пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў.

Добрасумленная праца, прафесіяналізм Любові Долбік, яе асабісты ўклад у захаванне культурнай спадчыны ў раёне і тая самая вернасць прафесіі былі адзначаны Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама. Яе Любоў Іванаўна атрымала падчас цырымоніі ўрачыстага ўшанавання работнікаў культуры ў сувязі з іх прафе-сійным святам, дарэчы, адбылося гэта 10 кастрычніка, акурат у дзень нараджэння нашай гераіні.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Ірыны ГРАМЫКІ

Последние новости

АПК

Семинар-совещание по подготовке животноводческих объектов в зимне-стойловый период, по организации кормления и сохранности поголовья прошел в Глусском районе

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость