Темы

Бязвінным ахвярам вайны

Бязвінным ахвярам вайны

Раніца 22 чэрвеня 2018 года ў Глуску была ціхай і цёплай. Магчыма, такой жа, як і 77 гадоў назад, у 1941-м. Але тады золкавую цішыню прарэзалі гукі стральбы і выбухаў, і пачалася вайна. Зараз, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у чатыры гадзіны раніцы на мемарыяльным комплексе Воінскай Славы прайшла хвіліна маўчання — як частка агульнарэспубліканскай акцыі “Звон смутку”. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый — раённага савета ветэранаў, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Саюза афіцэраў, Кампартыі Беларусі. Чэрвеньскім ранкам яны сабраліся, каб ушанаваць памяць тых, хто перанёс усе цяжкасці вайны, але не здаўся, хто здзейсніў воінскі і працоўны подзвіг.

Мабыць, няма такой сям’і, якую б не кранула вайна, сказаў у сваім выступленні на мітынгу намеснік старшыні Глускага райвыканкама Дзмітрый Цімчанка. У некага ваяваў бацька, дзед, прадзед, пра іх мы распавядаем сваім дзецям і ўнукам, з пакалення ў пакаленне як вялікую рэліквію перадаём іх медалі, бо гэта наша гісторыя, гісторыя сям’і, гісторыя краіны. Шмат хто з салдат не дажыў да Перамогі, але верыў у яе.

Прымаючы першы бой ранкам 22 чэрвеня 1941 года, абаронцы Брэсцкай крэпасці ўсведамлялі, што яны хутчэй за ўсё загінуць, бо сілы праціўніка ў шмат разоў большыя, зазначыў настаяцель Свята-Богаяўленскага храма Глуска протаіерэй Міхаіл, але яны не адступілі, яны мужна і да канца выканалі свой воінскі і чалавечы абавязак, таму што былі аб’яднаныя адзіным пачуццём — любові да сваёй Радзімы, да свайго бліжняга. Закончыў святар сваё выступленне словамі малітвы аб дараванні вечнай памяці ўсім воінам, загінуўшым за Айчыну, і ўсім бязвінным ахвярам вайны.

Як знак памяці і знак падзякі да помніка Воінскай Славы леглі кветкі, метраном адлічыў хвіліну маўчання. Гарэлі лампадкі. Быў ціхі і цёплы мірны ранак, чатыры гадзіны.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Происшествия

Грозовой разряд попал в здание школы в Дрибинском районе

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил коллектив и воспитанников Детской железной дороги с ее 70-летием

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Информирует отделение уголовного розыска Глусского РОВД. Будьте осторожны при посещении леса

9 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глушчына адсвяткавала чарговы Дзень Незалежнасці

9 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будет жарко! Прогноз погоды 9—13 июля

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Во имя будущего. Подробности рабочей недели Александра Лукашенко

9 июля 2025
Читать новость