Темы

Павіншавалі жанчын-ветэранаў

Павіншавалі жанчын-ветэранаў
Віншаванні і кветкі з нагоды свята прымала Валянціна Васілеўна Зайцава

Напярэдадні Дня жанчын, самага прыгожага свята, якое толькі існуе ў сучасным бела-рускім святочным календары, у нашым раёне прайшла рэспубліканская акцыя “Мы вас віншуем, баявыя сяброўкі!”. Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага савета ветэранаў, раённай арганізацыі Беларускага фонду міру, адасобленай групы (Глускага раёна) ваеннага камісарыята г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў жанчын — ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Глускага райвыканкама Алена Кірэй, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Валерый Сураўнёў, начальнік адасобленай групы Сяргей Корбут.

Ніна Уладзіміраўна Кульба

Соф’я Антонаўна Пятрова, Ніна Уладзіміраўна Кульба, Марыя Іванаўна Галамака, Валянціна Васілеўна Зайцава прымалі віншаванні з Днём жанчын, падарункі і, канешне, цюльпаны — традыцыйныя кветкі веснавога свята. Падзяка за вольную краіну і мірнае неба, а таксама шмат шчырых, цёплых слоў і пажаданняў было выказана жанчынам-ветэранам. У адказ яны, вельмі расчуленыя, дзякавалі за ўвагу да сябе, за падарункі ды за кветкі, якія, дарэчы, жанчыны любяць у любым узросце.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Будь в курсе

Интересные факты о пожарных извещателях

14 августа 2026
Читать новость
АПК

Главный инженер ОАО «Турино-агро» Виталие Рошка принимал награды от профсоюзов

14 августа 2026
Читать новость
АПК

Лукашенко обозначил ключевое условие для господдержки в сельском хозяйстве — результат

14 августа 2026
Читать новость
АПК

Отличная новость из «Турино-агро»: в этом хозяйстве уже тоже загорелась звезда тысячника

14 августа 2026
Читать новость
Общество

Как в Глуске отметили День строителя и 60-летие «Глусской ПМК № 249»

14 августа 2026
Читать новость
Образование

Началась приемка учреждений образования Глусского района к новому учебному году

14 августа 2026
Читать новость