Темы

З працоўным настроем. У рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел больш за тры з паловай тысячы жыхароў нашага раёна

З працоўным настроем. У рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел больш за тры з паловай тысячы жыхароў нашага раёна

 

У Беларусі на рэспубліканскі суботнік 17 красавіка выйшлі амаль два з паловай мільёны чалавек, з іх болей чым 250 тысяч жыхароў Магілёўскай вобласці. У Год народнага адзінства добраўпарадкоўвалі тэрыторыі населеных пунктаў, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны, аб’екты гісторыка-культурных каштоўнасцей. Па традыцыі ў рэспубліканскім суботніку прымаў удзел і кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка: на сваёй малой радзіме, у аграгарадку Александрыя, разам з іншымі Прэзідэнт добраўпарадкоўваў і азеляняў тэрыторыю вакол пляцоўкі, дзе штогод на Купалле праходзіць фестываль “Александрыя збірае сяброў”.

Былі ў справе ў дзень суботніка і глушчане: рэспубліканскі працоўны настрой падтрымалі больш за тры з паловай тысячы жыхароў нашага раёна. Дружна, зладжана, з запалам школьнікі, работнікі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый раёна наводзілі парадак на сваіх працоўных месцах і загадзя вызначаных аб’ектах агульнага выкарыстання, на вытворчых тэрыторыях, добраўпарадкоўвалі памятныя месцы. Працоўныя рамантавалі і фарбавалі агароджы, ачышчалі тратуары і абочыны дарог, высякалі хмызнякі, бялілі і высаджвалі дрэвы, шчыравалі на клумбах… Напрыклад, добраўпарадкавалі тэрыторыю мемарыяльнага комплексу “Воінская слава”, каля яго не толькі прыбралі леташняе лісце, пафарбавалі бардзюры і ліхтары, але і высадзілі алею з туй. У дзень суботніка таксама акультурылі яблыневы сад каля Калаціч. Тут работнікі Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Глускага раёна і лясгаса абрэзалі галіны, прыбралі смецце.

Асаблівая ўвага была нададзена ў гэты дзень помнікам і воінскім пахаванням. Так, прыведзены ў належны стан воінскія пахаванні ў Жалвінцы, Сельцах, Касарычах, Заракушы, Катцы, Бярозаўцы, Слабодцы, Побліне, Мастах, Тоўстым Лесе, Заполлі, Яўсеевічах, Слаўкавічах, Вільчы, Чыкілях, Крукаўшчыне, Карніцы. Навялі парадак таксама і на могілках у Юзафова, Жалвінцы і іншых. Дарэчы, усяго на тэрыторыі Глускага раёна 95 воінскіх пахаванняў, таму работа па іх добраўпарадкаванні працягнецца.

Падчас рэспубліканскага суботніка агульнымі намаганнямі глушчан было зароблена амаль дзевяць тысяч рублёў. Гэтыя грошы накіруюць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, а таксама на рамонт і аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Больш фота глядзіце тут і тут

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024