Темы

Праект «Гісторыя з фатаграфіяй» Умелі некалі хлопцы коней запрагаць!

Праект «Гісторыя з фатаграфіяй» Умелі некалі хлопцы коней запрагаць!

Гэты здымак быў размешчаны ў раённай газеце “Сцяг Радзімы” ў 1985 годзе. Па мерках таго часу на фотаздымку адлюстравана справа даволі звычайная: хлапчукі працуюць у калгасе, на конях зграбаюць сена. Але ж у наш час менавіта такой карціны вы ўжо не ўбачыце. Зараз сена варушыць і зграбае трактар або мотаблок, і коней нашы дзеці бачаць больш у заапарках, у вёсках жа — усё радзей. А пра тое, каб падлеткі ўмелі іх запрагаць, і ўвогуле гаворкі няма. У нататцы да фотаздымка было напісана: “Андрэй Гаўрылаў з Дакольскай школы і Андрэй Васілеўскі са школы № 2 жывуць у брыгадзе Веснава калгаса “Дружба”… Скончыліся заняткі ў школе, і рабяты папрасіліся ў брыгадзіра Уладзіміра Васільевіча Фясько на працу, ды на такую, каб “толькі на полі” і “толькі на конях”… “А ці ўмееце вы хоць каня запрагаць?” — спытаў брыгадзір. “У што? У калёсы, барану, грабалку? Давайце хоць зараз гэта зробім!” І колькі радасці было ў аднаго і другога Андрэя, калі яны назаўтра ўпрагалі ў грабалкі коней”.

Здаецца, зусім нядаўна, усяго некалькі дзесяцігоддзяў назад, у нашых вёсках бацькі абавязкова вучылі сваіх сыноў запрагаць коней, а маці паказвалі дочкам, як у печы гатаваць стравы. А зараз такія важныя калісьці справы — амаль экзотыка. У той час, калі быў зроблены гэты здымак (а што такое па мерках чалавецтва 36 гадоў —  кропля ў гістарычным моры), ніхто і ўявіць не мог тых дасягненняў цывілізацыі, што мы маем зараз. Нашы ж дзеці не могуць зразумець, як мы жылі без смартфона і інтэрнэта. А маладыя спецыялісты сельгас-прадпрыемстваў, напэўна, з цяжкасцю  ўяўляюць, што для таго каб скасіць або згрэбці сена, калісьці ў працаўнікоў калгаса была толькі адна конская сіла, а не 80 і болей, як цяпер у сучаснай тэхніцы. Але ж так і мае быць: кожнае наступнае пакаленне павінна жыць і працаваць значна лепш, прадуктыўней і лягчэй, чым папярэдняе. На тое і прагрэс… А коні — хай адпачываюць…          

В. ЯНУШЭЎСКАЯ

Последние новости

Актуально

Нет банкомата — снимайте деньги на кассе магазина. Точки продаж подключаются к сервису по выдаче наличных от Беларусбанка

29 апреля 2024
Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024