Темы

Пісьмо з сорак пятага

Пісьмо з сорак пятага

Так заўсёды бывае: калі ў тваім жыцці нешта з’яўляецца, абавязкова чакай яшчэ чаго-небудзь падобнага. Так атрымалася і на гэты раз. Не паспелі мы расказаць на старонках газеты аб прыгодах швейнай машынкі, як да нас у рэдакцыю патэлефанавалі і таксама расказалі аб сямейнай рэліквіі: пісьме з фронту. Сапраўды, нехта захоўвае матэрыяльныя рэчы — фамільныя брыльянты або плюшавага мядзведзіка з далёкага дзяцінства, а ў многіх сем’ях — памяць пра вайну ў выглядзе ўзнагарод, паштовак, лістоў.

Праўда, чалавек, што перадаў нам па просьбе гаспадароў гэта пісьмо, здзівіўся, што яно будзе цікавым для рэдакцыі, маўляў, у большасці нашых сем’яў ёсць такія лісты з фронту, бо няма тых беларусаў, чыіх продкаў не закранула вайна. Яно-то так, але мне здаецца, усё, што звязана з той страшэннай навалай, якая прыйшла на нашу зямлю ў 41-м, не павінна забывацца і заставацца толькі ў канкрэтнай сям’і. Дарэчы, мяне гэта гісторыя закранула і таму, што, як высветлілася, сям’я Маславых — былыя суседзі майго дзядулі.

Гэта — лірычнае адступленне, а цяпер давайце па парадку. Пісьмо, якое вы бачыце на здымку, адрасавана было Надзеі Філіпаўне Маславай, што жыла ў вёсцы Амур нашага раёна. Яго гісторыю расказала нам Таццяна Цыганкова, родная ўнучка Надзеі Філіпаўны і Гаўрылы Мікітавіча, аўтара пісьма: “Мой дзед, Маслаў Гаўрыла Мікітавіч, да 44-га года партызаніў у Слаўкавічах. А пасля вызвалення Беларусі яго прызвалі ў дзеючую армію. Яму тады ўжо споўнілася 34 гады, мелася сям’я: жонка Надзея Філіпаўна, 9-гадовы сын Сяргей (гэта мой бацька) і маленькая, яшчэ ў калысцы, Волечка. Аб іх ён узгадвае ў гэтым сваім пісьме. Там у пачатку стаіць дата: 9 студзеня 1945 года. А праз 20 дзён дзед загінуў. Гэта і іншыя пісьмы, а яшчэ пахавальны ліст захоўваліся ў бабулі Надзеі Філіпаўны. Яна, хоць і выйшла другі раз замуж, заўсёды добрым словам успамінала свайго Гаўрылу Мікітавіча”.

Таццяна Сяргееўна расказала, што займалася пошукамі, калі ў шостым класе складала свой радавод. Тады на яе запыты прыйшоў афіцыйны адказ, што Маслаў Гаўрыла Мікітавіч загінуў 29 студзеня 1945 года, яго магіла знаходзіцца каля вёскі Шэнталь у Германіі.

Гэты ліст — адзінае, што засталося ў сям’і Маславых ад дзеда, усё астатняе згубілася з цягам часу: то пераезды, то яшчэ якія прычыны. Доўгі час яны думалі, што і гэта пісьмо прапала, але яно нечакана знайшлося падчас генеральнай уборкі дома і цяпер беражна захоўваецца. На згібах яно крыху парвалася, літары ў некаторых месцах выцвілі, некаторыя словы ўжо цяжка разабраць. Ведаеце, калі я ўзяла ў рукі гэты лісток, мяне агарнула незвычайнае пачуццё, нават хваляванне: салдат пісаў дадому з лініі фронту, можа, у кароткай перадышцы паміж баямі, пад гукі страляніны, ён ведаў, што “нашы” наступаюць і перамога ўжо блізкая, перажываў, што няма доўга адказу на яго лісты… а праз 20 дзён яго не стала…

А яшчэ я адчула здзіўленне: салдат у сваім пісьме цікавіцца, як дамашнія справы, перажывае за тое, што на сям’ю маглі накласці вялікі падатак, і дасылае ім даведку, якая дае права на яго памяншэнне. І ні слова — пра свае цяжкасці. І хоць на трохкутніку стаіць штамп цэнзара, не думаю, што справа ў гэтым. Усё ж такі паскардзіцца на холад або хваробу — не значыць выдаць стратэгічны сакрэт. Мяркую, што гэта і ёсць праява таго праславутага рускага характару, дзякуючы якому “нашы” выстаялі супраць чужынцаў.

Чалавек жыве, пакуль жыве памяць аб ім. Гаўрылу Мікітавічу Маславу не давялося бачыць, як падрасталі і станавіліся дарослымі яго дзеці. Але яго род працягваецца: 6 унукаў (адзін з іх, воін-афганец, на жаль, ужо нябожчык), 10 праўнукаў і 3 прапраўнукі. А значыць, працягваецца і памяць. І яго жыццё ў гэтай памяці.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Здымак Ірыны ГРАМЫКІ

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем