Темы

Захавальнікі традыцый

Захавальнікі традыцый

У нашых продкаў лічылася, што ручнік — гэта сцежка, па якой чалавечая душа магла падняцца на неба або спусціцца з яго. Ручнік суправаджаў чалавека ад нараджэння да скону, і ў беларускай культуры на кожны момант жыцця меліся свае адметныя ручнікі: уціральнікі, скарачы (для посуду), абразныя — іх вешалі на ікону, вясельныя, для немаўляці, пахавальныя і іншыя. У кожнай мясцовасці ручнікі адрозніваліся арнаментам, колерам, назвамі. Паказаць усю разнастайнасць вышытых і тканых ручнікоў Магілёўшчыны — такую мэту ў ліку іншых ставілі арганізатары абласнога конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Ручнік — шлях жыцця чалавека”. Вынікі конкурсу падвялі на купальскім свяце ў Александрыі, прызёраў вызначалі ў трох намінацыях.

Мы ўжо паведамлялі, што майстры Глускага раёна падрыхтавалі да свята калекцыю з 10 ручнікоў. А дадому яны вярнуліся з пяццю дыпломамі. Адзін дыплом — калектыўны, 3-й ступені, ім адзначаны раённы Дом рамёстваў за “Лепшую выставачную калекцыю”. Дыпломы 3-й ступені таксама атрымалі кіраўнік Дома рамёстваў Соф’я Меснік (у намінацыях “За лепшую рэканструкцыю традыцыйнага ручніка” і “Лепшы купальскі ручнік”) і метадыст Дома рамёстваў Наталля Грашчанка (“За лепшую рэканструкцыю традыцыйнага ручніка (калекцыя)” — Наталля Сяргееўна падрыхтавала да конкурсу шэсць вырабаў). Дыпломам 2-й ступені ў намінацыі “За лепшую рэканструкцыю традыцыйнага ручніка” ўзнагароджана мастак-афарміцель ЦКіВЧ “Арыён” Таццяна Зінкевіч. 

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота дадзена ЦкіВЧ  “Арыён”

Последние новости

Актуально

Глусский РОВД. Что грозит за выращивание наркосодержащих растений?

14 сентября 2025
Читать новость
Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 13—14 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Скоро ли введут цифровой белорусский рубль, прокомментировали в Нацбанке

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Пионеры Глусчины отпраздновали 35-летие самоопределения Белорусской республиканской пионерской организации

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

О работе следователя узнали в Глусском райотделе СК

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: нужно мобилизовывать и объединять людей для благоустройства Минска

12 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем