Темы

Красавік на парозе. Чаго чакаць ад надвор’я ў сярэдзіне каляндарнай вясны?

Надзвычай сухі і прыемна сонечны сакавік, нарэшце, саступае месца красавіку. Якіх сюрпрызаў чакаць ад другога вясенняга месяца? Расказвае самы вядомы сіноптык нашай краіны Дзмітрый Рабаў. 

Пачнём з метэарэкордаў

Самым цёплым выдаўся красавік у 2000 годзе. Найбольш халодным другі веснавы месяц аказаўся ў 1955 годзе. Самая нізкая тэмпература была адзначана ў Езярышчы ноччу 5 красавіка 1956 года: −20,8 градуса. А самая высокая тэмпература паветра +31 была зафіксавана днём 29 красавіка ў Лельчыцах у 2012 годзе.

Тэмпература паветра

У красавіку тэмпература паветра інтэнсіўна павышаецца ад першай дэкады да трэцяй і характарызуецца інтэнсіўным прытокам цяпла. Сярэднясутачная тэмпература ў параўнанні з сакавіком павышаецца аж да 8-мі градусаў. А колькасць пахмурных дзён у параўнанні з сакавіком скарачаецца ў тры разы.

Такім чынам, па прагнозах сусветных прагнастычных цэнтраў, красавік сёлета, нягледзячы на халодны пачатак, чакаецца цяплейшым, чым звычайна. Сярэднямесячная тэмпература паветра будзе на адзін — паўтара градусы вышэй за норму, а складае яна ад 6 да 9 градусаў цяпла.

Што наконт ападкаў? 

Іх месячная колькасць мяркуецца каля сярэдніх шматгадовых значэнняў. А гэта значыць, што нас чакае ў сярэднім ад 10 да 14 дзён з ападкамі і, нават, не выключаны мокры снег. У большасці дзён яны будуць невялікія і кароткачасовыя. У начны і ранішні час не выключаны слабыя галалёдныя з’явы, шэрань і навальніцы.

zviazda.by

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем