Темы

Сёння — Дзень роднай мовы

 

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў 1999 годзе, адзначаецца з 2000 года дзеля абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
Мова аказваецца ў небяспецы, калі яе не перадаюць дзецям. Паводле ацэнак ЮНЕСКА, у паловы з 6 000 моў свету налічваецца менш за 10 000 носьбітаў, і гэтыя мовы могуць знікнуць цягам жыцця аднаго-двух пакаленняў. Даныя ААН сведчаць, што прыкладна кожныя два тыдні знікае якая-небудзь адна мова.
На 96 % усіх моў гаворыць толькі 3 % насельніцтва свету. Калі ў Еўропе налічваецца толькі каля паўсотні моў, то ў Новай Гвінеі — прыкладна 2 000 пры колькасці жыхароў усяго ў 6 мільёнаў. А некаторыя з існуючых моў так і могуць застацца невядомымі. Напрыклад, бразільскія ўлады забаранілі доступ да плямёнаў, што дагэтуль жывуць у ізаляцыі ў басейне Амазонкі. Справа ў тым, што большасць кантактаў з цывілізацыяй прыводзіла да знікнення карэннага насельніцтва (з-за эпідэмій або алкагалізму).
З другога боку, існуюць мовы, якія ўжо сапраўды выратаваць і адрадзіць нельга. У гэтым выпадку актуальным становіцца пытанне аб захаванні іх слядоў, зборы вуснай спадчыны. Напрыклад, мова аўстралійскіх абарыгенаў ваньі доўгі час лічылася мёртвай, але ў канцы 1990-х гадоў былі знойдзены два яго носьбіты. А вось палабскай мовы, якая ўваходзіла ў групу заходнеславянскіх і была блізкай да польскай, ужо не існуе зусім.
Ну і вучоныя, канешне, былі б не вучонымі, каб усё не класіфікавалі і не расклалі па палічках. Так быў складзены спіс моў (па даных 2006 — 2008 гадоў), якім пагражае знікненне, першую дзясятку ў ім займаюць даволі экзатычныя для нас. Адпаведна гэтаму спісу ў свеце жывуць 8 носьбітаў камікура — мовы аднаго з рэгіёнаў Перу. Там распаўсюджана іспанская мова, але гаворачыя на камікура змаглі скласці слоўнік роднай мовы. Думі — адна з непальскіх моў, 8 носьбітаў. Таксама існуе слоўнік думі, напісана нават некалькі кніг па сінтаксісу і граматыцы гэтай мовы. Да знікаючых была аднесена і мова ангота, на ёй гавораць усяго 6 пажылых жыхароў маленькай вёсачкі ў Эфіопіі. Аднак ва ўніверсітэце Адзіс-Абебы фёсць прафесар, што вывучае гэту мову. Лікі — мова астравоў побач з Інданэзіяй, налічвалася 5 носьбітаў, пры тым, што раней на ёй гаварылі ўсе мясцовыя царкоўныя служыцелі. Калісьці мовай танема карысталіся на Саламонавых астравах, у 2008 годзе на ёй гаварылі ўсяго 4 чалавекі. Мова ньерэп раней была распаўсюджана ў Камеруне і Нігерыі, пакуль не засталося толькі 4 носьбіты. Племя чэмеўэві яшчэ існуе і нават даволі добра сябе адчувае, а вось на мове чэмеўэві ў 2007 годзе маглі размаўляць толькі 3 чалавекі. На мове лемерыг падчас даследаванняў свабодна гаварылі толькі 2 чалавекі, а калісьці яна была даволі распаўсюджанай на астравах паўднёвай часткі Ціхага акіяна і складалася з 4 розных дыялектаў. На каіксана раней размаўлялі ў адной бразільскай вёсачцы, а ў 2006 годзе ўсяго 1 чалавек ведаў гэту мову. Толькі адзін носьбіт і ў таўшыра, адной з моў Амазоніі. Тыя, хто гаварыў на ёй, маглі лічыць толькі да 10, ды і то выкарыстоўваючы пальцы, а каб абазначыць лік, большы за 10, паказвалі на пальцы ног. Да знікаючых адносіцца і мова з пацешнай назвай піцянцяцяра, якая абазначае “тая, што мае слова піцянця”, на ёй размаўляюць абарыгены ў цэнтральных раёнах Аўстраліі. Праўда, я нідзе не знайшла, што такое гэта загадкавае “піцянця”.
Магчыма, на той момант, калі пісаліся гэтыя радкі, некаторыя з названых моў ужо зніклі, як-ніяк, прайшло амаль дзесяцігоддзе з часу даследаванняў. Для нас, беларусаў, важна, каб нашчадкі нашыя не сумавалі па страчанай мове. З нагоды Дня роднай мовы па ўсёй краіне пройдуць акцыі, напрыклад, у Магілёве валанцёры на вуліцах будуць даваць цукеркі ў абмен на слова на беларускай мове, усяго каля 21 кілаграма цукерак. Рэдакцыя “Радзімы” таксама далучаецца да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы — амаль усе матэрыялы сённяшняга нумара напісаны па-беларуску.

Алена ВАЛОШКА

 

Последние новости

Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024