Темы

Жыццё раёна — на старонках раёнкі

Жыццё раёна — на старонках раёнкі

У гэтым годзе 7 лістапада Глускай раённай газеце спаўняецца 92 гады. З днём нараджэння любімай газеты віншуем нашых чытачоў і ўсіх, хто ў розныя часы быў датычны да яе выпуску: былых супрацоўнікаў рэдакцыі і работнікаў Глускай тыпаграфіі.

І па мерках чалавечага жыцця, і ў межах гістарычнага працэсу 92 гады — гэта даволі працяглы тэрмін. За час існавання, пераважна ў перыяд асаблівых гістарычных падзей і змены эпох, не адзін раз мянялася імя раёнкі: “Камунар Глушчыны”, “Сцяг калектывізацыі”, “Соцыялістычная вёска”, “Сцяг Радзімы”, “Радзіма” — але гэты факт не зніжаў цікавасці да раённай газеты. У дамы некаторых нашых чытачоў яна прыходзіць ужо не адзін год, яе чытаюць дзесяцігоддзямі, ад пакалення к пакаленню. У кагосьці нават захаваліся экзэмпляры раённай газеты, якім больш за 70—80 гадоў! Напрыклад, некалькі такіх газет былі перададзены жыхаром Глуска Аляксандрам Гаўрыліным у раённы гісторыка-краязнаўчы музей.

Пра што пісала Глуская раённая газета “Соцыялістычная вёска” ў канцы 1940 — пачатку 1950-х, мы вам зараз і раскажам.

Галоўнай тэмай пасляваенных матэрыялаў было, безумоўна, аднаўленне эканомікі, аднаўленне краіны. На першай паласе № 45 ад 2 чэрвеня 1949 года адзін з матэрыялаў прысвечаны рабоце сельскіх выканаўчых камітэтаў: “Выканаўчыя камітэты сталі больш канкрэтна кіраваць пытаннямі гаспадарчага і культурнага будаўніцтва на вёсцы…” Сельвыканкамы павінны былі патрабаваць ад праўлення калгасаў, каб тыя выконвалі пастаўленыя перад імі дзяржавай задачы. Напрыклад, на сесіі Хваставіцкага сельвыканкама “галоўная ўвага была звернута на калгасы, якія адставалі з падрыхтоўкай насення, нарыхтоўкай угнаенняў”. На сесіі слухалі даклады старшынь калгасаў пра бягучую абстаноўку. Незвычайныя назвы мелі ў той час калгасы на Глушчыне: “17 партз’езд”, “18 партз’езд”, “Чырвоная Кляшчоўка”, “Чырвоная Мыслоціна”, “Сталінец”, “Камсамольская перамога”. Калгаснікі старанна працавалі, выконвалі і перавыконвалі даведзеныя планы: касілі і ўбіралі сена, палолі пшаніцу ды іншыя пасевы. “Лепшыя вынікі на праполцы паказваюць калгасніцы Сузанна Галамака, Фядора Кісялевіч, Марыя Галамака. Яны штодзённа перавыконваюць нормы выпрацоўкі”, — пісала раёнка. Акрамя таго, перад калгаснікамі выступалі агітбрыгады з канцэртамі мастацкай самадзейнасці, з лекцыямі. Напрыклад, “вялікае ўражанне зрабілі выступленні Ефіма Пратасені і Віктара Гаўрыліна”. А яшчэ, як сведчыць раённая газета, у вёсках, пры хатах-чытальнях (прататып сучаснай бібліятэкі), дзейнічалі розныя гурткі: літаратурныя, драматычныя, харавыя.

На старонках раёнкі не толькі ўсхвалялі ўдарнікаў, а таксама крытыкавалі гультаёў. Так, у калгасе імя Будзёнага Сіманавіцкага сельсавета адзін такі знайшоўся. У газеце названы яго імя і прозвішча, але ж мы зараз гэтыя даныя раскрываць не будзем, толькі скажам, што чалавек той меў 24 гады ад роду і, пісаў карэспандэнт І. Сысой, усімі сіламі ўхіляўся ад працы ў калгасе, адпрацаваўшы са студзеня па чэрвень усяго толькі 20,5 працадня.  

Не заставалася па-за ўвагай у 1949 годзе аднаўленне і будаўніцтва дарог і мастоў. Гэтай праблеме быў прысвечаны вялікі артыкул у раённай газеце “Узорна правядзём паўтарамесячнік дарожнага будаўніцтва” за аўтарствам загадчыка Глускага дараддзела Г. Кардача: кожная гаспадарка адпраўляла на дапамогу дарожнікам працоўную сілу, падводы і, пры наяўнасці, аўтамабіль. “Асабліва вялікі аб’ём работ павінен быць выканан на дарогах Глуск — Халопенічы, Глуск — Слаўкавічы, Глуск — Ратміравічы”, — пісаў загадчык дараддзела.

У працяг тэмы дарог і вуліц. У раёнцы № 10 ад 2 лютага 1950 года ёсць інфармацыйная нататка “Да ўвагі выбаршчыкаў г. п. Глуск”, дзе пералічаны вуліцы гарпасёлка, якія аднесены да таго ці іншага выбарчага ўчастка. Менавіта вуліцы, дакладней, іх тагачасныя назвы, мяне і зацікавілі. Акрамя звыклых нам Сацыялістычнай, Савецкай, Кірава, сустракаюцца, напрыклад, вуліцы Бальнічная, Новашасейная, завулкі Мельнічны, Млынны Двор, Банны, Інкубатарная станцыя, Дарожная будка. Ці чулі вы, паважаныя чытачы, калі-небудзь такія назвы? А можа, і ведаеце, дзе знаходзіліся гэтыя вуліцы, завулкі ў Глуску? Раскажыце, калі ласка, і нам.

У лютым 1950 года Глуская раённая газета “Соцыялістычная вёска” распавядала на сваіх старонках пра дзіўную расліну, якую, напэўна, бачылі на палях толькі людзі сталага ўзросту, — кок-сагыз. Гэта культура-каўчуканос. Яе даволі паспяхова вырошчвалі ў Глускім раёне ў 1940—1950-я гады. У нататцы “Усебакова падрыхтавацца да сяўбы кок-сагызу” аўтар Е. Жукаў крытыкуе кіраўніцтва калгасаў: “У некаторых калгасах да гэтага часу не выплацілі каўчукаводам паложанай прэміі-надбаўкі за 1949 год. Гэта паніжае актыўнасць каўчукаводаў…”  

У 1949, 1950, 1953 гадах раёнка выдавалася невялікім тыражом (1000 экзэмпляраў) і ўтрымлівала ўсяго дзве старонкі. Рэдакцыя газеты размяшчалася ў Глуску па вуліцы Кірава, 25. Набыць адзін нумар газеты ў 1949 годзе чытачы маглі за 15 капеек, а ў 1953-м ужо за 10 капеек.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота дадзена раённым музеем

Последние новости

Общество

Светлое Воскресение Христово отпраздновали православные верующие

6 мая 2024
Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024

Рекомендуем

Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024