Темы

Дабавілі святла. На мемарыяльным комплексе “Воінская Слава” абноўлена асвятленне

Дабавілі святла. На мемарыяльным комплексе “Воінская Слава” абноўлена асвятленне

Напэўна, многія людзі, хто вячэрняй парой мінае перакрыжаванне вуліц Максіма Горкага і Гагарына, звярнуў увагу, што наша памятная мясціна, мемарыяльны комплекс “Воінская Слава”, выглядае (менавіта тады, калі на вуліцах запальваецца святло) неяк па-іншаму. Уся справа ў абноўленым асвятленні комплексу: зараз яно не абмежавана толькі традыцыйнымі ліхтарамі на слупах, а дапоўнена падсветам знізу — і самога помніка Радзімы-маці, і ўсіх шасці тумбаў паўз дарожку. Дзякуючы гэтаму яны і выдзяляюцца асобна, і разам ствараюць цэласную кампазіцыю, як і было задумана стваральнікамі комплексу.

— Усё гэта — вынік агульнай справы, агульных намаганняў некалькіх арганізацый, — расказаў рэдакцыі намеснік дырэктара глускага “Жылкамгаса” Дзмітрый Арцёмчык. — Сродкі на набыццё свяцільнікаў і ўсяго неабходнага для іх падключэння ў памеры каля 1100 рублёў выдзеліла ТАА “БНБК-АГРА”, работу па мантажы абсталявання выконвалі спецыялісты “Жылкамгаса”, а Глускі ўчастак Асіповіцкага ЗВЭС Магілёўскага філіяла РУП “Белтэлекам” паклапаціўся пра відэаназіранне. Справа ў тым, што некалькі год назад на гэтым помніку ўжо рабілі новае асвятленне, але яно праіснавала нядоўга: хуліганы што разбілі, а што скралі,  таму відэаназіранне там вельмі дарэчы. Вось так агульнымі намаганнямі гэты знакавы куточак Глуска стаў больш прыгожым і прыкметным.

Последние новости

Будь в курсе

Итоги выходного дня на дорогах Могилёвщины: ни одного ДТП, но 303 нарушения

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Из-за сильного ветра зафиксированы случаи падения деревьев в Глусском районе. Рекомендации МЧС

27 апреля 2026
Читать новость
Власть

Возрождать, чего бы нам ни стоило. Лукашенко о возвращении в оборот пострадавших земель Полесья

27 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

В Осиповичах шалость с огнем привела к пожару

27 апреля 2026
Читать новость
Будь в курсе

Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Тренер и его команда. Поговорили с воспитателем социального детского пансионата «Весново» Александром Петровым

27 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем