Темы

Абмеркавалі ў цэлым і на канкрэтных прыкладах

 

Справаздачу Глускага раённага выканаўчага камітэта аб рабоце па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2013 годзе абмеркавалі і зацвердзілі на чарговай сесіі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання. З дакладам перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Глаз. Няма патрэбы прыводзіць зараз усе вытворчыя і сацыяльныя паказчыкі, з якімі Глускі раён завяршыў 2013 год, — яны надрукаваны ў раённай газеце за 11 сакавіка. Зазначым толькі, што ўсе намаганні мясцовай выканаўчай улады былі накіраваны на захаванне і развіццё наяўнага вытворчага патэнцыялу, павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускаемай у раёне прадукцыі, укараненне рэсурсазберагаючых тэхналогій, прыцягненне інвестыцый у эканоміку, развіццё малога бізнесу і прадпрымальніцтва, а ў канчатковым выніку — на павышэнне якасці жыцця і дабрабыту насельніцтва раёна.
Больш падрабязна, набліжана да жыцця канкрэтных людзей, працоўных і вучнёўскіх калектываў сітуацыю ў сваіх выступленнях акрэслілі старшыня Завалочыцкага сельскага Савета Аляксандр Крамянецкі, старшыня СВК “Калгас “Зара камуны” Аляксандр Сачанка, дырэктар санаторнай школы-інтэрната для дзяцей з саматычнай паталогіяй Анатоль Ласоцкі, кіраўнік сялянскай фермерскай гаспадаркі “Даколь-агра” Іван Сокал, а падвёў вынікі ўсяго сказанага старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша. Ён, у прыватнасці, зазначыў, што 2013 год у эканамічным плане быў няпростым практычна для ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый раёна, аднак сумеснымі намаганнямі выканаўчай улады, дэпутатаў усіх узроўняў, кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый удалося захаваць стабільную сітуацыю ў калектывах, забяспечыць рост рэальнай заработнай платы, правесці значную мадэрнізацыю ў цэлым шэрагу прадпрыемстваў, што дае магчымасць больш эфектыўна працаваць і канкурыраваць на рынку. Гэты год для ўсяго народна-гаспадарчага комплексу раёна пачаўся з вялікімі праблемамі. Звязаны яны ў першую чаргу з памяншэннем бюджэтнага фінансавання на першы квартал года, з недазагрузкай будаўнічых і прамысловых прадпрыемстваў, што цягне за сабой недаатрыманне прыбытку.
— Аднак, мяркуючы па нераўнадушных адносінах кіраўніцтва прадпрыемстваў і арганізацый раёна, — зазначыў Юрый Дымша, — я ўпэўнены, што ў бліжэйшы час нам удасца выправіць сітуацыю. Гэтаму ж, спадзяюся, будзе садзейнічаць і намечаны на канец сакавіка семінар-нарада ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях развіцця аграрнага сектара, эканомікі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Галоўнымі задачамі ў эканоміцы раёна на год бягучы па-ранейшаму застаюцца далейшая мадэрнізацыя прадпрыемстваў і арганізацый, скарачэнне выдаткаў на вытворчасць прадукцыі, аптымізацыя бюджэтных і датуемых арганізацый. Сумесная работа з сельвыканкамамі, з дэпутатамі дазволіла ўтрымліваць у здавальняючым стане ўсе населеныя пункты раёна, выканаць усе сацыяльныя стандарты па абслугоўванні насельніцтва. Бюджэт раёна насіў сацыяльную накіраванасць і выкананы ў поўным аб’ёме як па даходах, так і па расходнай частцы.
У гэтым годзе, па словах кіраўніка раёна, у 4-м квартале ў сувязі з уводам магазіна “Еўраопт” у гандлёвых кропках могуць узнікнуць праблемы недахопу прадаўцоў. Таму ўжо сёння нашым гандлёвым прадпрыемствам трэба займацца навучаннем персаналу, каб потым праблема не стала нечаканай. Юрый Дымша падзякаваў складу дэпутатаў 26-га склікання за сумесную работу па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, за разуменне існуючай сітуацыі і садзейнічанне захаванню стабільнасці ў грамадстве. Тым, хто спыніць сваю дэпутацкую дзейнасць, пажадаў і далей не заставацца раўнадушнымі, а захоўваць сваю грамадзянскую актыўнасць. Тым, хто вылучаны кандыдатамі на чарговыя выбары, пажадаў перамогі і поспехаў у дэпутацкай дзейнасці.
Са справаздачай аб рабоце прэзідыума раённага Савета дэпутатаў за 2013 год, якая значылася другім пытаннем парадку дня сесіі, перад дэпутатамі і запрошанымі выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік. Расказваючы пра дзейнасць раённага Савета, дакладчык больш падрабязна спыніўся на той ролі, якую выконваюць органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, старасты вёсак. Так, пры іх актыўным садзейнічанні і непасрэдным удзеле праводзіліся работы па добраўпарадкаванні і паляпшэнні санітарнага стану населеных пунктаў, рамонце калонак і калодзежаў, належным утрыманні могілак, воінскіх і партызанскіх пахаванняў. Не заставаліся без увагі стараст інваліды, ветэраны вайны, састарэлыя адзінокія людзі, сем’і загінуўшых.
Вытворчасць і рэалізацыя лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі — адна з крыніц даходаў сяльчан, і задача сельскіх Саветаў — наладзіць для гэтага ўсе неабходныя ўмовы. Аднак аказваемая сяльчанам дапамога з кармамі, з апрацоўкай прысядзібных участкаў і ўтрыманнем жывёлы ўсё ж не дазволілі поўнасцю пераадолець тэндэнцыю да зніжэння пагалоўя ў прыватных гаспадарках вяскоўцаў. А значыць, работу ў гэтым накірунку патрэбна прадаўжаць і далей, і праводзіць яе больш актыўна.
Калі казаць пра работу прэзідыума Савета ў цэлым, то яна з’яўляецца шматпланавай, патрабуе штодзённага кантакту з кіраўніцтвам раённага выканаўчага камітэта, з сельскімі Саветамі, кіраўнікамі арганізацый і з усімі, ад каго залежыць сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Таму для больш паспяховай работы патрэбна павышаць аўтарытэт дэпутатаў мясцовых Саветаў. Вельмі важна, каб дэпутат быў паважаным чалавекам, адчуваў сваю адказнасць і займаў актыўную пазіцыю ў вырашэнні праблем выбаршчыкаў. Андрэй Баброўнік выказаў спадзяванне, што менавіта з гэтых пазіцый будуць зыходзіць і рабіць свой выбар усе, хто прыме ўдзел у галасаванні на чарговых выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання.
Справаздача прэзідыума раённага Савета на сесіі была зацверджана, па іншых пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні. На гэтым сесія раённага Савета завяршыла сваю работу.
Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024