Темы

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

У адкрытым акцыянерным таварыстве “Зара Камуны” мы былі ў мінулую пятніцу, 12 красавіка. Работы ў палях шмат, кажа галоўны аграном гаспадаркі Валерый Шарстнёў, падкормка азімых, падрыхтоўка глебы пад веснавую сяўбу, сяўба ранніх культур.

Валерыя Рыгоравіча мы заспелі каля зернясклада. Свае рабочыя моманты ён абмяркоўваў тут з інспектарам па кадрах Таццянай Мішур, аграномам Уладзімірам Рыбачонкам і загадчыцай склада Таццянай Баравой. Напагатове са сваім Амкадорам быў тут і трактарыст-машыніст Сяргей Кандраценя, зараз ён заняты на пагрузцы насення. У кожнага свае задачы, свая зона адказнасці, кажа галоўны аграном, вось, да прыкладу, аграном Уладзімір Рыбачонак (ён, дарэчы, малады спецыяліст, працуе ў гаспадарцы другі год) адказвае за насенне, яго ачыстку, пратручванне, рэпрадукцыйны склад. На загадчыцы склада — улік, кантроль і выдача насення, таксама яна адпускае гаруча-змазачныя матэрыялы і запчасткі, але гэта ўжо на іншым складзе. Шмат работы ў Сяргея Кандрацені, ён грузіць не толькі насенне, але і кармы для жывёлы, у тым ліку камбікорм, сілас, а яшчэ — удабрэнні, арганіку. Незадоўга да нашага прыезду загружаўся трактарыст-машыніст Дзяніс Гізун і павёз насенне зернебабовых аж да Старога Сяла, там іх сее Віктар Кончыц, механізатар з “Турыно-агра”. Закончыў рамонт і таксама ўключыўся ў сяўбу зерневых механізатар “Зары Камуны”  Васіль Вежнавец.

“З кадрамі ў нас праблема, — кажа Валерый Шарстнёў, — таму даводзіцца дамаўляцца з іншымі гаспадаркамі, з БНБК, каб дапамаглі. На падрыхтоўцы глебы ў нас сёння заняты таксама камандзіраваны механізатар, Мікалай Медзвядок з “Глускай Зары”. Ігар Драздоў з “БНБК-АГРА Глуск” вадкімі азотнымі ўдабрэннямі вядзе падкормку азімых, гэта ўжо другая падкормка, падкормлена 111 гектараў ячменю.  

Кожная пасяўная мае свае асаблівасці. Сяголета яна пачалася дзён на дзесяць раней, чым звычайна, рана сышоў снег, рана пацяплела, аднак трапіш зараз не на ўсе палі, у нізінах яшчэ даволі гразка, тэхніка туды пакуль не пойдзе. Працуем там, дзе можна, і робім тое, што можам. Паклапаціліся пра насенны фонд: прывезлі 10 тон ячменю з аграфірмы “Лучнікі”, што ў Слуцкім раёне, у Полацкім раёне купілі авёс, 19 тон, травы набылі ў “Ніва-Барсукі” (гэта сельгаспрадпрыемства Кіраўскага раёна) і КСУП “Жылічы”, прывезлі люцэрну, яе ўжо і пасеялі, 32 гектары. А ўсяго ранніх яравых у нас зараз пасеяна каля 110 гектараў, у тым ліку 35 гектараў зернебабовых і 73 аўса”.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара       

Последние новости

Общество

Включаем фары: с 25 мая стартует акция «Внимание – дети!»

21 мая 2024
Читать новость
Власть

Совершенствование контрольно-надзорной деятельности стало темой совещания у Лукашенко

21 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Синоптики обещают тепло и грозы. Погода 22—26 мая

21 мая 2024
Читать новость
Культура

В Глуске прошел конкурс имени композитора Валерия Иванова

21 мая 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко одобрил проект протокола об электронном обмене информацией между ЕАЭС и Вьетнамом

21 мая 2024
Читать новость
Общество

Работники Глусской ЛДД № 733 ведут ремонт участка трассы Р 55 Бобруйск — Глуск — Любань — Гулевичи. Фоторепортаж

21 мая 2024
Читать новость
Власть

У Дзень сям’і на сустрэчу з кіраўніцтвам раёна запрасілі маладыя глускія сем’і

21 мая 2024
Читать новость
Общество

Глусскую пионерскую организацию пополнили 40 пионеров и 100 октябрят

20 мая 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко видит перспективы, чтобы существенно добавить в сотрудничестве с Магаданской областью

20 мая 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко и Алиев посетили возрождаемые территории Азербайджана: эмоции и впечатления из Карабаха

18 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Беларусь помнит

Глуск празднует День Победы. Фоторепортаж

9 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Глуск собирает юных певцов, музыкантов  и танцоров

17 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Второй день фестиваля-конкурса имени композитора Валерия Иванова в Глуске. Фоторепортаж

18 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 11—12 мая

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Фестиваль-конкурс детского искусства имени В. К. Иванова состоялся! Награждение

18 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Что посмотреть и куда сходить в Глуске 18—19 мая

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Эх, люди, люди… Из звонка в редакцию

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Глуске прошли мероприятия, посвященные Дню Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх