Темы

День белорусской письменности в Лиде: 80-летие Победы, более 100 писателей, новые книги и насыщенная программа

День белорусской письменности в Лиде: 80-летие Победы, более 100 писателей, новые книги и насыщенная программа

XXXII Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Лідзе 6—7 верасня і стане маштабным культурным святам, якое аб’яднае літаратуру, гісторыю і мастацтва. Праграма насычаная і разнастайная, ахоплівае дзясяткі лакацый, прапануе гасцям удзел у сотнях падзей, прысвечаных беларускай мове, кнізе і нацыянальнай памяці. Дзень пісьменства — гэта не толькі свята літаратуры, але і глыбокі дыялог з гісторыяй. Удзел больш чым сотні пісьменнікаў, выданне новых кніг, творчыя сустрэчы і тэматычныя выставы ствараюць унікальную атмасферу, дзе слова становіцца цэнтрам грамадскага жыцця.

Урачыстае адкрыццё будзе суправаджацца тэатралізаваным прадстаўленнем — своеасаблівым падарожжам па гісторыі Лідчыны і беларускай літаратуры. У канцэрце паўдзельнічаюць як заслужаныя артысты, так і маладыя таленты, у тым ліку пераможцы конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка». Прагучаць творы класікаў і сучасных аўтараў, што падкрэсліць пераемнасць літаратурнай традыцыі.

Урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця XXXII Дня беларускага пісьменства ў Лідзе стануць яркімі культурнымі падзеямі, якія аб’яднаюць літаратуру, музыку і тэатральнае мастацтва, падкрэсліла галоўны рэжысёр свята Бажэна Нюшкова:

— Асаблівая частка — рэтраспектыўны нумар з удзелам пераможцаў розных гадоў конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка». А канцэрт-закрыццё будзе яркім фіналам свята. Яго аснову складуць песні на вершы беларускіх паэтаў у выкананні маладых артыстаў. Хоць у праграме прагучаць і вядомыя імёны, галоўны акцэнт зроблены менавіта на маладых талентах. Гэта важны пасыл: беларускае слова жыве не толькі ў творчасці прызнаных майстроў, але і ў сэрцах новага пакалення, якое працягвае традыцыі і надае ім сучаснае гучанне.

На свяце таксама разгорнецца Фестываль кнігі і прэсы, арганізаваны Міністэрствам інфармацыі. Кожная вобласць краіны прадставіць сваю літаратурную экспазіцыю, пройдуць прэзентацыі новых выданняў, сустрэчы з аўтарамі, аўтограф-сесіі. Побач адкрыецца «Горад майстроў» — зона рамесных майстар-класаў, мастацкіх выстаў і інтэрактыўных творчых пляцовак для дзяцей і дарослых.

Ліда і так была прыгажуняй, а да XXXII Дня беларускага пісьменства яшчэ папрыгажэла — горад ператварыўся ў сучасную культурную прастору, дзе слова, гісторыя і эстэтыка зліліся ў адзіны вобраз. У Год добраўпарадкавання і падрыхтоўкі да нацыянальнага свята праведзены маштабныя работы, якія закранулі цэнтральныя вуліцы і знакавыя аб’екты.

У Дні беларускага пісьменства чакаецца маштабны ўдзел літаратурнай супольнасці — сюды прыедуць больш за 100 пісьменнікаў з усіх рэгіёнаў краіны. Як паведаміў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Алесь Карлюкевіч, афіцыйная дэлегацыя літаратараў налічвае 116 чалавек, і самую вялікую групу складзе Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў. Акрамя афіцыйных прадстаўнікоў, на свята завітаюць і іншыя аўтары: паэты, празаікі, публіцысты, якія самастойна далучацца да падзей.

Последние новости

Спорт

Смольский завоевал бронзу в спринте на первом этапе Кубка Содружества по биатлону

5 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложили создать в Беларуси криптобанк

5 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Дети не пострадали: в Мозыре произошло возгорание в квартире

5 сентября 2025
Читать новость
АПК

На Глушчыне віншавалі камбайнераў-тысячнікаў

5 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

В Кличевском районе рыбалка закончилась трагедией

5 сентября 2025
Читать новость
Власть

«Прозрачные правила игры». Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют

5 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем