Темы

«Кожная пятніца — роднае, сваё». Сёння знаёмімся з поліўкай

«Кожная пятніца — роднае, сваё». Сёння знаёмімся з поліўкай

Сёння знаёмімся з поліўкай — так у Беларусі называлі любы суп, які не меў сваёй асабістай назвы, накшталт “зацірка”, “бацвінне”, “халаднік”. Запазычанае слова “суп” сталі выкарыстоўваць толькі ў 18 стагоддзі, спачатку ў шляхецкім асяроддзі.

Поліўка — страва хуткая ў прыгатаванні, пры гэтым пажыўная, “уежная”. Акурат для лета, калі ў вясковай гаспадыні за працай лішняй хвіліны няма, дык вось такога супу наварыла, пад’елі — і надоўга сытыя. Прапануем вам варыянт з грыбамі, зараз якраз пайшлі лісічкі.

Нам спатрэбяцца: грыбы, свежыя або сушаныя, тры сярэдняга памеру бульбіны, адна цыбуліна, тры сталовыя лыжкі мукі, 100 грамаў смятаны, соль, перац, лаўровы ліст, кмен і зеляніна па жаданні, сметанковае масла і алей.

Калі бераце грыбы сушаныя, то замачыце іх папярэдне на некалькі гадзін, можна ў малацэ, так яны будуць асабліва мяккімі. Пакуль у каструлі закіпае вада, парэжце картоплю, як любіце, — скрылёчкамі ці кубікамі, грыбы — тонкімі палоскамі, нашаткуйце цыбулю. Як вада закіпела, укіньце туды бульбу, а цыбулю — на патэльню са сметанковым маслам і алеем. Цыбуля зазалацілася — дадайце да яе грыбы, а калі яны разам добра падсмажыліся — усыпце 2 сталовыя лыжкі мукі, хутка перамешваючы, каб не было камячкоў. Тут самы час дабавіць кмен, аднак калі не любіце — не дабаўляйце.

Тым часам наш булён пабульквае, і мы адпраўляем туды цыбулю з грыбамі, солім, прыпраўляем перцам, лаўровым лістом. Хвілін дзесяць няхай паварыцца, як кажуць, пасябруе, мы акурат паспеем закалаціць у асобнай місачцы смятану, астатнюю лыжку мукі і лыжкі дзве булёну з каструлі. Дарэчы, нашы прабабулі замест мукі часта бралі жытнёвы хлеб: яго падсушвалі, здрабнялі і залівалі той вадой, дзе былі замочаны грыбы. Запраўку ўліваем у каструлю, даём закіпець і выключаем. Не забараняецца пасыпаць свежай зелянінай на ваш смак.

Смачна есці!

Последние новости

Общество

В Глусском районе с начала 2026 года произошло 13 пожаров

21 июня 2026
Читать новость
Общество

«Незабытая история». Винтажная тарелка из Погоста

21 июня 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Медицина — больше чем профессия. Фельдшер отделения скорой медпомощи Глусской ЦРБ Жанна Непочелович

21 июня 2026
Читать новость
Власть

С Днем медицинских работников!Поздравление от руководства района

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. Смутны час глускай гісторыі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

День молодежи и студенчества отмечается в Беларуси в последнее воскресенье июня

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем