Темы

Кожная пятніца — роднае, сваё. Сёння — грыбны абед

Кожная пятніца — роднае, сваё. Сёння — грыбны абед

Ці не ў кожнай другой гаспадыні ў маразілцы знойдзецца колькі пакецікаў з ляснымі грыбамі, а ў шафе — грыбы сушаныя. У лясным краі жывём, дык і назапасілі. З грыбамі можна зварыць суп ці поліўку, патушыць у вяршках або з бульбай, у мачанку пакласці разам з мясам ці замест яго, таксама галубцы робяць з грыбамі і шмат чаго яшчэ смачнага. Дык ці не замахнуцца нам з вамі адразу на комплексны грыбны абед?

Суп грыбны з ячнымі крупамі

Спатрэбіцца: 40 г сушаных грыбоў, 4 бульбіны, 4 ст. л. ячных круп, 1 морква, 1 цыбуліна, 50 г сметанковага масла, 2 ст. л. смятаны, перац, соль, лаўровы ліст. І вазьміце запас часу на замачванне ды адварванне.

Сушаныя грыбы прамыць, замачыць у халоднай вадзе на 3—4 гадзіны, затым яшчэ раз прамыць і варыць у вадзе, у якой яны набухалі, гадзіну-паўтары. Тым часам прамытыя ячныя крупы заліць халоднай вадой і пакінуць на 2 гадзіны, зварыць. Звараныя грыбы выняць, прамыць цёплай вадой, нарэзаць палоскамі, а булён працадзіць. Гатаваныя грыбы і крупы пакласці ў грыбны булён, паварыць 15—20 хвілін, затым дадаць нарэзаную кубікамі бульбу, пасаліць, а за 5 хвілін да гатоўнасці пакласці абсмажаныя на масле моркву і цыбулю, перац, лаўровы ліст. Гатовы суп заправіць смятанай. На другое — стравы на выбар.

Бабка з грыбамі

Спатрэбіцца: 600 г бульбы, 30 г сушаных грыбоў, 1 цыбуліна, 0,5 ст. л. мукі, 0,5 ст. л. маргарыну або сметанковага масла, 25 г сала, 1,5 ст. л. смятаны, соль, тлушч.

Загадзя замочаныя грыбы зварыць, нарэзаць саломкай, абсмажыць на сале, дадаць смятану, соль, патушыць 5—10 хвілін. Бульбу абабраць, натаркаваць, дадаць растоплены маргарын, грыбы з цыбуляй, перамяшаць. Падрыхтаваную масу выкласці ў гліняны гаршчок, змазаны тлушчам, і запячы ў духоўцы.

Кручэнікі з грыбамі

Кручэнікі, або зразы, завіванцы, вядомы ў нашай кухні яшчэ з часоў Вялікага Княства Літоўскага. Спачатку іх падавалі да сталоў магнатаў, а пасля мясныя рулецікі з начынкай распаўсюдзіліся ў народнай кухні. Класічныя зразы гатуюць з ялавічыны, але можна ўзяць любое мяса.

Спатрэбяцца: 500 г ялавічыны, 150 г салёнага сала, 40 г сушаных грыбоў, 1 ст. л. сметанковага масла, 3 цыбуліны, 2 ст. л. паніровачных сухароў, 1 яйка, 100 г тлушчу або алею, соль, перац.

Загадзя замочаныя грыбы адварыць, нарэзаць саломкай. Цыбулю нашаткаваць, абсмажыць на масле, змяшаць з грыбамі.

Мяса нарэзаць упоперак валокнаў, кожны кавалак адбіць, пасаліць, паперчыць. На сярэдзіну пакласці брусочкі сала і грыбны фарш, скруціць у выглядзе каўбасак (можна замацаваць зубачысткай або ніткамі). Каўбаскі змачыць у яйку і ўкачаць у сухары. Смажыць у вялікай колькасці тлушчу да ўтварэння румянай скарынкі. Затым паставіць на 10—15 хвілін у гарачую духоўку.

Смачна есці!

Последние новости

Будь в курсе

Жители Могилёвщины за неделю потеряли более 18 тысяч рублей из-за кибермошенников

27 ноября 2026
Читать новость
Власть

Оман, Вьетнам, Эмираты. Лукашенко направился с большим визитом в государства Персидского залива и ЮВА

27 ноября 2026
Читать новость
Происшествия

В Могилёве ограбили отделение банка: нападавший угрожал сотруднице предметом, похожим на пистолет

27 ноября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Харизма и обаяние: почему люди доверяют мошенникам

27 ноября 2026
Читать новость
Общество

Кожная пятніца — роднае, сваё. Сёння — пра “Гарызонт”

27 ноября 2026
Читать новость
Общество

Более 60 человек пострадали в пожарах за 10 месяцев текущего года

27 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем