Кожная пятніца — роднае, сваё. Сёння — пра “Гарызонт”

У апошнюю пятніцу месяца згадваем вядомыя беларускія брэнды. Сёння — пра “Гарызонт”.
Мінскі “Гарызонт” — адзін з вядучых брэндаў электронікі і бытавой тэхнікі ў СНД і адзін з самых буйных вытворцаў тэлевізараў у Еўропе.
Гісторыя “Гарызонта” пачалася ў лістападзе 1940 года з адкрыцця Мінскага радыёзавода, дзе выпускалі радыёпрыёмнікі.
Першы тэлевізар, ён называўся “Беларусь”, тут выпусцілі ў 1954-м.
У 1972-м было створана вытворчае аб’яднанне “Гарызонт”, а ў 1977-м пабачыў свет першы беларускі каляровы тэлевізар “Гарызонт-723”.
Сёння “Гарызонт” — гэта вялікі холдынг, які аб’ядноўвае з дзясятак прадпрыемстваў.
Тут выпускаюць бытавую тэхніку пад брэндам HORIZONT (тэлевізары, мікрахвалёўкі, мультываркі, пыласосы, газавыя пліты, воданагравальнікі і іншае), ноўтбукі, планшэты, прамысловую тэхніку, займаюцца даследаваннямі і распрацоўваюць інавацыйныя прадукты і тэхналогіі.