Темы

Аляксандр Сокал. Больш за 20 год у фермерскай справе

Аляксандр Сокал. Больш за 20 год у фермерскай справе

Да стварэння ў 2016 годзе сялянска-фермерскай гаспадаркі “Дубровские овощи” яе кіраўнік Аляксандр Сокал прыйшоў ужо падрыхтаваным фермерам-земляробам, бо гэтай справай займаўся аж з пачатку 2000-х. Такая шматгадовая актыўная практыка і дазволіла Аляксандру Мікалаевічу стварыць сваю моцную гаспадарку. Калектыў у ёй адносна невялікі, 14 чалавек, але ўсе патрэбныя работнікі ёсць, ёсць і неабходная для апрацоўкі зямлі і вырошчвання агародніны тэхніка. За разнастайнасцю асартыменту тут не гоняцца, асноўнымі культурамі адразу сталі морква і буракі, садзілі пэўны час і капусту з бульбаю, але потым ад іх адмовіліся, расказвае Аляксандр Сокал. Сяголета пасеялі каля 80 гектараў морквы і 20 гектараў буракоў. Прыкладзеныя намаганні далі добры вынік. Год выдаўся спрыяльны для агародніны, адзначае фермер, спрыяе ўборцы і  надвор’е гэтай восенню, сабрана ўжо большая частка ўраджаю, за тры-чатыры дні павінны справіцца з астатнім. Па словах гаспадара, ураджай атрымалі нядрэнны. Звычайна нейкая яго частка рэалізоўваецца восенню, продаж вядзецца оптам, як на ўнутраны, так і на знешні рынак, а працэнтаў 80—90 захоўваецца і прадаецца цягам зімы, вясны і да самага лета (у фермера сваё сховішча для агародніны). Восемсот тон морквы па дамоўленасці з “Евроторгом” ужо закладзена ў стабілізацыйны фонд.

Мабыць, такая вузкая спецыялізацыя, толькі дзве культуры, і дапамагае мець добры вынік, выказваю меркаванне я. Не толькі гэта, адказвае Аляксандр Мікалаевіч. Земляробства моцна залежыць ад надвор’я, гэта, мабыць, галоўны, вызначальны фактар, на другое месца можна паставіць захаванне тэхналогіі вырошчвання культур, прычым жорсткае захаванне. Важна і людзей падабраць сумленных і адказных, ну і самому шавяліцца патрэбна, ды што там шавяліцца — практычна жыць на полі. Вось тады і вынік будзе. 

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Будь в курсе

Будьте бдительны при покупке товаров в интернет-магазинах

23 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

ИНФОРМИРУЕТ МНС. ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН — ИСТОЧНИК ИНФОРМАЦИИ О НАРУШЕНИЯХ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВА

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Вместе менять мир к лучшему! В День народного единства юноши и девушки из Глусского района приняли участие в республиканском форуме «Молодежь. Беларусь. Будущее»

22 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко требует от местных властей обеспечивать заселение нового арендного жилья в короткие сроки

22 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Дожди, местами сильные. Прогноз погоды на 23—27 сентября

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Начальником ветеринарно-санитарного учреждения «Глусская районная ветеринарная станция» с 11 сентября назначена Вероника Размова

22 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем