Темы

Гаспадары сваёй зямлі

Гаспадары сваёй зямлі
Вадзіцелі аграфірмы “Слаўгарадскі” Васіль Касько, Мікалай Штылёў, Васіль Калецкі

У аграфірму “Слаўгарадскі” мы завіталі на мінулым тыдні ў чацвер, 6 чэрвеня, і адразу адправіліся на поле каля вёскі Малкава — там у гэты дзень “слаўгарадчане” нарыхтоўвалі травы на будучую зімоўку жывёлы. Праца на полі літаральна кіпела, і тэхнікі, і людзей сабралася нямала. Адны трактары ішлі па пракосах, зразаючы, падбіраючы і здрабняючы травы. Побач, у пары з імі, ішлі машыны, куды адпраўлялася ўжо здробненая зялёная маса. Як толькі кузаў напаўняўся, машына кіравалася да сянажнай ямы, а яе месца тут жа займала новая, што паспела ўжо вярнуцца парожняй. І мы пастараліся так павесці нашу карэспандэнцкую работу, каб не замінаць гэтаму бесперапыннаму працэсу і па мінімуме адрываць механізатараў ад іх работы.

Як і летась, хлебаробы “Слаўгарадскага” працуюць сумесна з калегамі з “Глускай Зары”, доля аграфірмы ў гэтым зборным атрадзе — два кормаўборачныя комплексы, шэсць машын для адвозкі, касілка, граблі і “Кіравец”, які трамбуе зялёную масу. Пра гэта нам расказаў дырэктар аграфірмы “Слаўгарадскі” Уладзімір Штылёў, дадаўшы, што працуюць механізатары не толькі на палях сваіх і “Глускай Зары” — пры неабходнасці едуць на помач і іншым гаспадаркам раёна.

“Ідуць касцы, звіняць іх косы…” — памятаеце гэтыя коласаўскія радкі? Сучасныя касцы не ідуць, а едуць, і косы іх агрэгатаў займаюць адразу па некалькі пракосаў, а самі гэтыя агрэгаты могуць не толькі касіць: яны тут жа падбіраюць і здрабняюць траву, застаецца толькі высыпаць і адвезці па назначэнні. На такім комплексе ў “Слаўгарадскім” сёлета заняты Сяргей Жаўнер, які адным з першых трапіў у аб’ектыў нашага фотаапарата. Працавала на полі ў Малкаве і касілка КПР-6, прымацаваная да трактара “Беларус-3522”, ім кіраваў Аляксандр Філіпенка. Скошаную траву тут жа складваў у валкі на МТЗ-82 з “граблямі” Сяргей Дзешкавец (у “Слаўгарадскім”, дарэчы, працуе не так даўно), а за ім ужо ішоў на “падборшчыку” КВК-800 (гэты комплекс падбірае і здрабняе траву) Яўген Філіпенка. На хвілінку па нашай просьбе яны спынілі гэты свой добра наладжаны працэс і папазіравалі для нашай газеты. Заўважу між іншым, што падчас фотасесій усе механізатары амаль не саромеліся, былі зусім не скаваныя, паводзілі сябе вольна і смела, быццам якія прафесійныя фотамадэлі. І праўда, падумала я: тут, на гэтым полі, на гэтай зямлі, яны на сваім месцы, яны сапраўдныя гаспадары гэтых палёў, дык чаму ім паводзіць сябе неяк па-іншаму?

На адвозку зялёнай масы ў гаспадарцы выдзелена шэсць адзінак тэхнікі, адпаведна, працуе на іх таксама шэсць чалавек, гэта Аляксей Хромчанка, Аляксандр Кірылаў, Канстанцін Кірылаў, Васіль Касько, Мікалай Штылёў і Васіль Калецкі. З некаторымі нам удалося сустрэцца і сфатаграфаваць іх на полі.

Каля сянажнай ямы ў Сцягу таксама няспынна ішла работа: МАЗы адзін за адным падвозілі траву, а Юрый Меснік сваім важкім “Кіраўцам” (К-700) трамбаваў яе ўжо непасрэдна ў яме.

“Гэта ўжо чацвёртая сянажная яма, якую гаспадарка закладвае ў гэтым сезоне, — растлумачыў начальнік участка № 3 Сяргей Цагельнік. — У Баянаве заклалі сянажную яму болей чым на 1000 тон, у Слаўкавічах — на 950 тон, і яшчэ ў Заеліцы — на 663 тоны. Яма ў Сцягу невялікая, на 600 тон, таму і яе хутка напоўнім, за два дні павінны справіцца. Вось ужо зараз прывезлі 230 тон, да вечара (а раней сямі гадзін з поля ніхто на базу не едзе) будзе ўсе 300, і заўтра закончым”.

Дарэчы, “Слаўгарадскі” — адзін з лідараў у раёне на корманарыхтоўцы. Згодна з раённай зводкай, на 10 чэрвеня гаспадарка нарыхтавала 3859 тон сенажу (23 %) і 293 тоны сена (29 %), на ўмоўную галаву нарыхтавана 3,53 цэнтнера кармавых адзінак. Дырэктар аграфірмы Уладзімір Штылёў глядзіць на будучую зімоўку з аптымізмам: “Травы нядрэнныя, хаця, прызнаюся шчыра, спачатку мы баяліся, што ўкос будзе благі. Сенажу і сена павінны закласці болей, чым летась. Акрамя іншага, надзея на кукурузу, якой пасеялі ў гэты раз на 200 гектараў болей, зялёная маса з гэтых дадатковых плошчаў пойдзе на сілас. Ёсць плошчы ў нас і каб карміць жывёлу цяперашнім днём, у тым годзе падрыхтавалі 120 гектараў пашаў пры фермах, яшчэ 30 гектараў заклалі ўжо ў гэтым сезоне. На днях пачынаем сеяць проса на падкормку”.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Общество

Сколько иностранцев посещает Беларусь? Белстат представил обзор ко Всемирному дню туризма

24 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

ЗОЖ — лучшая профилактика

24 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

На сайте МНС представлена удобная для восприятия и изучения инфографика

24 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

На территории Глусского района с 25 сентября по 11 октября пройдет комплекс профилактических мероприятий в отношении отдельных категорий граждан

24 сентября 2026
Читать новость
Общество

Новации законодательства. Что изменилось в сфере туризма в Беларуси

24 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики 

24 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем