Темы

Глушчане на абласным свяце

Глушчане на абласным свяце
Мікалай Ляпко, Валерый Навічонак

Магілёўшчына адсвяткавала “Дажынкі-2023”. Свята сяголета прымала гасцінная Хоцімшчына. Сюды 7 кастрычніка з’ехаліся дэлегацыі ўсіх раёнаў Прыдняпроўскага краю. Зразумела, глушчане таксама адгукнуліся на запрашэнне, хоць дарога зусім не блізкая, ды і надвор’е не надта спрыяла, дождж з ветрам не лепшыя спадарожнікі гулянняў. І ўсё ж свята адбылося, яно было напоўнена яркімі восеньскімі фарбамі, музыкай, спевамі, вабіла кірмашовым багаццем і разнастайнасцю выстаў і тавараў. “Глускі падворак”, багаты, шчодры, абстаўлены не толькі з густам, але і з гумарам, зусім не страціўся, не згубіўся сярод творчых прэзентацый іншых раёнаў. Годна глядзеўся і глускі каравай. Словам, Глушчына не адстала ад іншых і ўнесла свае фарбы, сваю адметнасць у гэта агульнае свята. Свята працаўнікоў вёскі. Уборачная кампанія ў Магілёўскай вобласці прайшла зладжана, і ўсе, хто ў ёй быў задзейнічаны, спрацавалі ў поўнай меры і ў поўным аб’ёме, адзначыў губернатар Анатоль Ісачанка. Сярод раёнаў пераможцамі абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у 2023 годзе сталі Горацкі (1-е месца), Шклоўскі (2-е месца) і Бялыніцкі (3-е месца). На “Дажынках” былі адзначаны і асобныя перадавікі. Старанныя працаўнікі ёсць у кожным раёне. Сярод работнікаў АПК вобласці, працу якіх адзначылі на фестывалі-кірмашы ў Хоцімску, былі і глушчане. Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны тэхнік па штучным асемяненні жывёлы ААТ “Турыно-агра” Мікалай Ляпко. Механізатар ААТ “Эксперыментальная база “Глуск” Валерый Навічонак ад рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымаў сертыфікат (пуцёўку) на аздараўленне ў адным з прафсаюзных санаторыяў. Віншуем іх з узнагародамі!

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Будь в курсе

Будьте бдительны при покупке товаров в интернет-магазинах

23 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

ИНФОРМИРУЕТ МНС. ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН — ИСТОЧНИК ИНФОРМАЦИИ О НАРУШЕНИЯХ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВА

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Вместе менять мир к лучшему! В День народного единства юноши и девушки из Глусского района приняли участие в республиканском форуме «Молодежь. Беларусь. Будущее»

22 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко требует от местных властей обеспечивать заселение нового арендного жилья в короткие сроки

22 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Дожди, местами сильные. Прогноз погоды на 23—27 сентября

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Начальником ветеринарно-санитарного учреждения «Глусская районная ветеринарная станция» с 11 сентября назначена Вероника Размова

22 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем